Танец маленькіх лебедзяў
Генадзь Янаеў |
Не трэба праводзіць апытаннне на вуліцах — без таго ясна, што амаль ніхто, каму няма трыццаці, не скажа, кім быў гэты чалавек. Старэйшыя ўспомняць, бадай, толькі адно — кадры
Янаеў сярод іншых сяброў ГКЧП трапіў у Матроскую Цішыню за ўдзел у спробе дзяржперавароту, выйшаў на волю па амністыі Думы ў
Ён нарадзіўся ў
Са свайго боку, партыйнае начальства ніколі не сумнявалася ў лаяльнасці прафсаюзных лідэраў. Не сумняваўся і Гарбачоў у абсалютнай лаяльнасці Янаева, калі таго вылучалі на пасаду
Ясна, што ён трапіў у гістарычныя даведнікі і падручнікі выпадкова, як той Понцкі Пілат у евангельскі Сімвал веры. Хоць біяграфія Янаева выглядае досыць тыповай.
Міжволі ўспомніўся нядаўні прафсаюзны з’езд у Беларусі, на якім выступіў Аляксандр Лукашэнка. Зразумела, выбар пляцоўкі для пачатку перадвыбарчай кампаніі (і заявы пра «ворагаў народу») быў зусім невыпадковым. Лідэр ФПБ Леанід Козік, як і многія прафбосы да яго, нічым асаблівым ніколі не вылучаўся, прынамсі на ролю самастойнага палітыка ніколі не прэтэндаваў. Важнасць абсалютнай лаяльнасці кіраўніку дзяржавы і трэба было, напэўна, давесці да ўсёй наменклатуры. А заадно лішні раз падкрэсліць вернасць цяперашняй улады савецкім традыцыям.
Ну, а што тычыцца гісторыі з ГКЧП і балетам «Лебядзінае возера» , якую ў дзень перавароту круцілі па ўсіх каналах ЦТ, дык гісторыя, як вядома, вучыць толькі аднаму — яна нічому нікога яшчэ не навучыла.
Віталь Тарас