Пазняк: Без нацыянальнага Сеціва няма нацыі
Па маіх ацэнках,
стан беларускай мовы цяпер горшы нават, чым быў у Савецкім Саюзе,дзе мову афіцыйна аддавалі на зьнішчэньне (выміраньне) у выніку «пабудовы камунізму». Тады заставаліся, аднак, вызначальныя астраўкі беларускасьці. Гэта радыё, якое было цэнтралізавана праведзена ў кожны дом і гаварыла толькі
У тыя часы (
Але, як ня дзіўна, гэтыя астраўкі якраз найбольш і трымалі нацыю і беларускую мову. Беларуская мова суцэльна існавала ў вёсках і мястэчках. У гарадах беларускую мову ведалі ня ўсе (ня кожны мог на ёй гаварыць), але разумелі яе ўсе, у тым ліку і прыбылыя.
Яшчэ ў
Чаму была такая абазнанасьць у мове? Людзі ж тады ў бальшыні нават не вывучалі беларускую мову ў рускай школе, як замежную (саветы ўвялі правіла, што бацькі маглі вызваліць дзіця ад вывучэньня беларускай мовы ў школе). Цывілізуючай прычынай тут былі якраз тыя «астраўкі беларушчыны», якія прысутнічалі ў сьведамасьці кожны дзень. Пасіўна слухаючы беларускае радыё, аглядаючы беларускае тэлебачаньне, праглядаючы час ад часу беларускія газэты,
людзі, нават далёкія ад беларушчыны, нясьведама засвойвалі фрагмэнты мовы, здольныя былі яе разумець.Тым больш для беларуса яе гучаньне выцягвала з падсьведамасьці ўвесь схаваны для яго сэнс.
Тую ж самую асацыятыўную функцыю выконвалі іншыя грамадзкія асяродкі беларускага слова, якіх не пасьпелі прыдушыць пры саветах.
Нацыя была ўжо асьлеплена, але яшчэ не аглохла.Яшчэ чуваць было беларускае слова, сказанае звыш (падкрэсьліваю, сказанае не суседам, а «звыш» — радыё, тэлебачаньнем, газэтай). І яно заставалася ў сьведамасьці нават тых, хто яго не хацеў.
Усё гэта было ліквідавана ўжо ў незалежнай Беларусі, калі да ўлады прыйшла цемра, якая зноў увяла Маскву ў беларускую палітыку.
Рэжым унутранай акупацыі стаўся больш разбуральным для беларушчыны, чым савецкі.Калі пры саветах сыстэмна будавалася ўлада партыйнай намэнклятуры, заснаваная на дзяржаўнай уласнасьці і прыгоннай (калгаснай) гаспадарцы, то пры антыбеларускім рэжыме сыстэмна вынішчаюцца асновы існаваньня беларускай нацыі, якая магла б супрацьстаяць групавой прыватызацыі яе дзяржавы чужароднымі элемэнтамі.
Трэба ўлічыць, што антыбеларускі рэжым у Беларусі непасрэдна зьвязаны з уладай і ідэалёгіяй расейскага гэбізму (чэкізму) і ўзьнік пры падтрымцы структураў былога савецкага КГБ. Нечаканая (для іх) параза камуністаў і КГБ ад Народнага Фронту ў пачатку
Гэтак крок за крокам пры дапамозе некантралюемай аўтарытарнай улады
былі зьнішчаны ўсе астраўкі беларушчыны, што захаваліся і часова існавалі раней.Пытаньне аб вяртаньні зьнішчаных асяродкаў нацыянальнага існаваньня пры ўладзе гэтага рэжыму, што іх разбурыў, набывае чыста рытарычнае гучаньне. І тым ня менш, фармальна ўсе гэтыя задачы павінны быць агучаныя і пастаўлены. Такая лёгіка змаганьня.
Мы, беларусы, павінны ўсьвядоміць і зразумець тыя карэктывы, якія ўнесла жыцьцё (канкрэтна — разьвіцьцё прагрэсу) у вызначэньне асноўных атрыбутаў існаваньня нацыі. У
Тэлебачаньне ня толькі зьява
Ужо цяпер (яшчэ пры існаваньні антыбеларускага рэжыму) мусіць ставіцца пытаньне аб вяртаньні нацыянальнага беларускага тэлебачаньня. Усё, што кажуць дыктары на нацыянальным тэлебачаньні, прамаўляецца
Павінны быць вернуты папулярныя беларускія радыёстанцыі і праграмы, якія русыфікатарская ўлада пазачыняла (і найперш
Нацыянальнае тэлебачаньне і радыё — гэта тыя асяродкі і тыя зьявы, якія ўтрымліваюць нацыю ў дчуваньні моўнага і культурнага адзінства ў прылучанасьці да сьвету і да грамадзтва, істотна спрыяюць у веданьні і засваеньні роднай мовы.
Зянон Пазьняк, Радыё Свабода