«Алег быў маім сябрам і настаўнікам»

Источник материала:  
04.09.2010 18:53 — Разное
Пра Алега Бябеніна ўзгадвае рэдактарка сайту «Хартыя-97» Наталля Радзіна.

Алег Бябенін быў для мяне не толькі калегам і сябрам, але і настаўнікам. Калі я 17-гадовай дзяўчынкай прыйшла ў «Імя», Алег быў намеснікам галоўнага рэдактара. Ён ставіўся да мяне з выключным цярпеннем і павагай, чаго часта не хапае масцітым журналістам, якія вучаць пачаткоўцаў.

Мы сябравалі 14 год. І заўсёды ў самыя страшныя і цяжкія моманты Алег быў побач, дапамагаў чым толькі мог.

Гэта быў вельмі моцны чалавек, глыба. Які, здавалася, будзе побач усё жыццё. І цяпер проста не верыцца, што яго больш няма. І тым больш я ніколі і нізавошта не паверу, што гэта было смагубства.

Падзяліцца навіной: 

←Андрэй Саннікаў: Малодшы сын для Алега быў богам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика