Надвор'е ў найбліжэйшы час не зменіцца
02.09.2010 12:39
—
Разное
У бліжэйшыя суткі, 3 верасня, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор"е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Часамі чакаюцца дажджы. Вецер заходні, ад 5 да 10 метраў у секунду. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны парывы ветру ўзмоцняцца да 15-20 метраў у секунду. Папярэджанне аб гэтай неспрыяльнай метэаралагічнай з"яве Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па ўсіх рэгіёнах краіны.
Тэмпература паветра складзе 5-11 градусаў цяпла, днём яна не перавысіць плюс 9-16 градусаў.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА