Купанне забаронена амаль у 50 месцах масавага адпачынку
У Брэсцкай вобласці закрытыя зона адпачынку на возеры Катэра Камянецкага раёна; пляж ракі Лясная ў Камянцы; вадаём аздараўленчага лагера "Чайка" і зона адпачынку ракі Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна; зона адпачынку ракі Ведзьма ў горадзе Ляхавічы; зона адпачынку сажалкі Палонка Баранавіцкага раёна. Купанне забаронена таксама на гарадскім пляжы Кобрына на рацэ Мухавец; на азёрах у вёсках Ляскавічы і Матыль Іванаўскага раёна, на вадасховішчы Гаць, вадаёме Паўлінава Баранавіцкага раёна.
У Віцебскай вобласці закрыты пляж возера Будачы санаторыя "Баравое" Докшыцкага раёна; зоны адпачынку на азёрах Янава, Шчаты, Гомель, Суя Полацкага раёна і на возеры ў горадзе Докшыцы. Забаронена купацца таксама ў зонах адпачынку азёр Лугавое і Белае Гарадоцкага раёна; зоне адпачынку вадасховішча крухмальнага завода Талачына і зоне адпачынку вадасховішча ПМС (ПМК-40) Талачынскага раёна.
У Гомельскай вобласці з-за адсутнасці адпаведнага абуладкавання пляжа закрыты зоны адпачынку вадаёмаў населеных пунктаў Камунар, Дуравічы, Крыўск, Кашалёва, Чырвоны Сцяг, Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Забаронена купацца таксама ў зонах адпачынку на возеры Камарына Рагачова, на рацэ Дняпро ў 2-м мікрараёне Рагачова і ў раёне ратавальнай станцыі Рагачоўскага раёна. У сувязі з работамі па ачыстцы і паглыбленні ракі Іпуць закрыты пляжы "Камяга", "Гарадскі" Добруша, а таксама набярэжная ракі Добруша. Забарона на купанне таксама вынесены для зоны адпачынку "Кар"ер Вірскі" і гарадскога пляжа Жлобіна.
У Гродзенскай вобласці закрыты зоны адпачынку на возеры ў вёсцы Гурнафель Шчучынскага раёна; на рацэ Нёман, урочышчы Ласосна Гродзенскага раёна і на цэнтральным пляжы; на возеры Юбілейнае Гродзенскага раёна і возеры Іўе Іўеўскага раёна.
У Магілёўскай вобласці забаронена купацца ў зонах адпачынку гарадскіх пляжаў на рацэ Дняпро ў Магілёве і Шклове, на Чорном возеры Крычаўскага раёна; на возеры вёскі Путнікі Шклоўскага раёна, а таксама зоне адпачынку цэнтральнага гарадскога пляжа № 1 Бабруйска.
У Мінскай вобласці закрыты пляж "Паўднёвы" на Заслаўскім вадасховішчы ля санаторыя "Юнацтва" Мінскага раёна.
БелаПАН