Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 28 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, працяглыя дажджы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі моцныя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11–16°С, днём 14–19°С, па паўднёвым усходзе да 22°С.
У Мінску ў суботу воблачна. Працяглы дождж, ноччу часам моцны. Вецер паўднёвы з пераходам на
паўночна-заходні 5–10
м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–14°С, днём 15–17°С.
У наступныя двое сутак, 29 і 30 жніўня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. 29 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, ноччу па паўночным усходзе месцамі моцныя. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–13°С, днём 13–18°С, па поўдні да 20°С.
30 жніўня месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах слабы туман. Вецер
паўднёва-заходні 4–9
м/с. Тэмпература паветра ноччу 6–12°С, днём 15–22°С.
У Мінску 29 жніўня воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 10°С, днём 14–16°С.