У Слуцку знайшлі пяць чалавечых чарапоў
25.08.2010 13:40
—
Разное
Чалавечыя парэшткі знойдзены пры пракладцы газаправода ў Слуцку, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Пяць чалавечых чарапоў і косць знайшоў на глыбіні 1,5 м работнік арганізацыі, якая праводзіла земляныя работы (пракладку газаправода). Паводле існуючай інфармацыі, парэшткі датуюцца перыядам не пазнейшым за часы Вялікай Айчыннай вайны.
Па гэтаму факту праводзіцца праверка органамі пракуратуры.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА