Прынц Чарльз просіць брытанцаў не прымаць ванны
Як паведамляе выданне Thе Dаіl Mаіl, спадчыннік брытанскага прастола прапанаваў сваім суайчыннікам замяніць купанне ў ванне прыняццем душу. Аднак Чарльз адзначыў, што і ў душы таксама не варта затрымлівацца. На думку прынца, пяці хвілін на аднаго чалавека будзе цалкам дастаткова. Варта адзначыць, што ініцыятыва па змене рэжыму захавання асабістай гігіены стала адным з пунктаў «зялёнай» праграмы прынца Чарльза. Прынц таксама распрацаваў яшчэ 19 парадаў, якія павінны дапамагчы брытанцам стаць бліжэй да прыроды. У прыватнасці, па яго праграме, трэба больш уважліва ставіцца да рэшткаў ежы і не выкідваць іх без патрэбы, а таксама старацца шматразова выкарыстоўваць упакоўку ад прадуктаў (кансервавыя бляшанкі і пакеты). Сам прынц таксама стараецца клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. Напрыклад, аўтамабілі Чарльза ездзяць выключна на арганічным паліве — на біядызелі з алею, а таксама на этаноле з віна. Нагадаем, што ў рамках сваёй «зялёнай» кампаніі Чарльз правядзе фестываль. Адметна, што 8 верасня для наведвання ўпершыню будуць адкрытыя сады
Звязда