У Беларусі дазволена паляванне на птушку

Источник материала:  
24.08.2010 10:52 — Разное

У сувязі са зніжэннем класа пажарнай небяспекі Міністэрства лясной гаспадаркі накіравала тэлефанаграму ва ўсе паляўнічыя гаспадаркі краіны аб адкрыцці летне-асенняга сезона палявання на вадаплаўную і балотную птушку.

Нагадаем, традыцыйна гэты сезон палявання распачынаецца, згодна з дзейнымі Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, з першай суботы жніўня. Аднак сёлета гэтага не адбылося: у сувязі з небяспечнай сітуацыяй у лясах пачатак сезона быў перанесены на нявызначаны час. Прынамсі, як было адзначана напачатку — пакуль дажджы цалкам не знімуць пагрозу ўзнікнення пажараў. Асадкі, што прайшлі апошнімі днямі, нарэшце дазволілі паляўнічым расчахліць свае стрэльбы — сезон палявання афіцыйна дазволены. Доўжыцца ён будзе па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак. Паляваць дазваляецца зброевым спосабам з засады, з падвабліваннем, з падыходу, з пад’езду, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя хартоў і ганчакоў), бяззброевым з лоўчымі птушкамі.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Аки посуху

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика