Саннікаў: «Маніфест абароны нацыянальных інтарэсаў» недарэчны

Источник материала:  
24.08.2010 12:04 — Разное
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» адмовіўся падпісваць дакумент, які засцерагае Маскву ад умяшання.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разам з кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам прэзентавалі «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў».

У маніфесце гаворыцца: «Мы разумеем, што небяспека палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі і свабоды яе грамадзянаў зыходзіць не толькі ад сённяшняга рэжыму, але і ад вышэйшых палітычных колаў Расеі і звязаных з імі алігархаў. Аб"яднанне апазіцыйных сілаў толькі супраць Лукашэнкі — слабая пазіцыя. Мы заклікаем да аб"яднання не проста супраць кагосьці, а за абарону нацыянальных інтарэсаў».

Вось як пракаментаваў маніфест патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Ні адзін разважны палітык Беларусі не падпіша выпушчаны цяперашнім кіраўніцтвам БНФ маніфест. Недарэчнасць гэтага дакумента настолькі відавочная, што прымушае задумацца пра сапраўдныя мэты яго ініцыятараў. Чаму ён з"явіўся менавіта цяпер, калі пазіцыя Расеі ў стаўленні да апошняй дыктатуры Еўропы пачынае мяняцца? Чым гэта прадыктавана? Адказ напрошваецца адзін: спалохам, што ў Беларусі сапраўды нешта можа памяняцца і імкненнем гэтаму перашкодзіць.

Нядаўняя наша гісторыя вучыць, і давайце шчыра пра гэта казаць, што змены ў Беларусі адбываліся пасля імпульсаў з Масквы. Гарбачоўская перабудова прывяла да абвяшчэння незалежнасці, а ельцынскія рэформы дазволілі гэтую незалежнасць увасобіць у жыццё. Што дрэннага ў тым, што сёння менавіта Масква зноў прыцягвае ўвагу да расследавання спраў зніклых, гаворыць пра карумпаванасць дыктатара Лукашэнкі і яго атачэння?

У гэтых ўмовах спроба кіраўнікоў БНФ прадставіць апазіцыю сляпой і глухой не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Сёння з"явіўся рэальны шанец пазбавіць краіну ад дыктатуры, і мы ім абавязкова скарыстаемся. На жаль, кіраўніцтва БНФ не хоча ў гэтым удзельнічаць», — заявіў Андрэй Саннікаў.

Падзяліцца навіной: 
СГ

←У Беларусі дазволена паляванне на птушку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика