Новаму нямецкаму паслу ў Менску прыйдзецца апраўдвацца
Прыбыў новы амбасадар Нямеччыны Крыстаф Вайля, і ён ужо паспеў выдаць копіі даверчых лістоў міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву.
22 чэрвеня, калі ў гадавіну пачатку вайны былы амбасадар Нямеччыны Гебхард Вайс ладзіў развітальны прыём, прадстаўнікі нашага МЗС не хавалі, што іх вельмі засмучае ад’езд чалавека, так шмат зрабіў для нармалізацыі адносінпаміж Беларуссю, Германіяй і Еўропай у цэлым.
Нават міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў напаўінкогніта зазірнуў на гэтае мерапрыемства, каб без мікрафона, асабіста сказаць Вайс словы падзякі. А прадстаўнікі дыпкорпуса тым часам перашэптвалася і будавалі розныя версіі, чаму зацягваецца выдача агрэмана новаму кандыдату ў амбасадары Крыстафу Вайлю.
Прозвішча Вайля ў якасці магчымага кіраўніка дыпмісіі Нямеччыны ў Менску ўсплыла яшчэ ў траўні, нямецкі МЗС падрыхтаваў усё, каб крэсла амбасадара ў Менску не пуставала. Але гэтая кандыдатура не цалкам задавальняла галоўных людзей у Чырвоным доме з той простай прычыны, што ў Вайля вялікі досвед працы з амерыканцамі і НАТО, а не з дэмакратыямі тыпу сярэднеазіяцкіх.Крыстаф Вайля скончыў дыпламатычную акадэмію для падрыхтоўкі да дыпламатычнай службе вышэйшага рангу ў Боне. У 1985–1986 гадах працаваў у аддзеле па справах Берліна і Германіі ў Федэральным міністэрстве замежных спраў. У
Хаця наўрад ці менавіта на Вайс ляжыць адказнасць за празмерны аптымізм еўрапейскай realpolitik у дачыненні да беларускага кіраўніцтва. Перагляд Германіяй сваіх падыходаў да беларускага пытання ў абмен на абяцанні паступовых пераменаў здарыўся яшчэ да яго.
Прынамсі, у апошнім нумары Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін, які выдаецца ў Беларусі, пачатак перагляду адносінаў датуюцца канцом 2004 — пачаткам 2005 года, і гэта нягледзячы на тое, што напярэдадні прэзідэнцкіх
У той жа час праўладныя
Напярэдадні новых прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне Еўропа і ЗША зноў пачынаюць дыскусію аб мэтазгоднасці ўвядзення эканамічных санкцый, калі выбары пройдуць па старых сцэнарах (а мала хто сумняваецца, што будзе
Пазіцыя Германіі і паводзіны былога амбасадара гэтай краіны Гебхарда Вайса падвергнутыя рэзкай крытыцы. Аргументы тых, хто выказвае занепакоенасць тым, што санкцыі з боку ЕС прывядуць Беларусь у абдымкі Расеі, аўтарытэтныя амерыканскія эксперты называюць «ілжывай заклапочанасцю». І канстатуюць, што ўсёдараванне ЕС у адносінах Менска прывяло не да прагрэсу, а да пагаршэння сітуацыі, піша ў сваім блогу Святлана Калінкіна.
Лейтматыў артыкула — трэба дадушыць апошнюю дыктатуру і не варта баяцца таго, што цяпер ужо Еўропа і ЗША могуць гэта зрабіць з дапамогай Масквы.
Відавочна, што
дыскусія паміж ЗША і ЕC аб санкцыях у дачыненні да Беларусі толькі пачынаецца, і Германіі ў ёй, мяркуючы па ўсім, прыйдзецца апраўдвацца. Былы амбасадар Гебхард Вайс пасля менскай місіі пакінуў шэрагі супрацоўнікаў Федэральнага міністэрства замежных спраў і адпраўлены на пенсію. А вось з якой місіяй прыбыў Крыстаф Вайль, стане зразумела ўжо восенню.skalinkina.livejournal.com