Фантазмы на Лідчыне: «Лукашэнку заб'юць на Дажынках»
![]() |
«Усе на Дажынкі». Прапаганда часоў нацыскае акупацыі. Публікацыя часопіса ARCHE. |
Дзяўчына: «Вы ведаеце, што ў Лідзе дажынкі будуць?»
Кабета: «Кажуць, што Лукашэнку заб’юць на …»
Карэспандэнт: «Хто сказаў?»
Кабета: «Дзедушка стары».
Карэспандэнт: «Усявідзяшчы?»
Дзяўчына: «Ведаеце што, калі чэсна? Як было. Дзяўчаты ехалі прадаваць у Менск машыну. Стаяў дзядуля на папуткі. Спыніліся. Сеў гэты дзядуля. І сам, яны нічога зь яго не выпытвалі — сам сказаў: „Дзевачкі. Машыну ў вас сёньня ніхто ня купіць. Дамоў будзеце ехаць, будзе вялікая бяда. А «Дажынкі» будуць апошнія ў жыцьці. І будзе многа загінулых у Лідзе». Яны ехалі, гэтыя дзевачкі, дамоў, у іх машыну ніхто не купіў. Стаіць мужчына на папуткі. Яны пасадзілі яго да сябе. Толькі азірнуліся, куды яго везьці, а ён ужо нежывы».
Кабета: «Людзі ў Лідзе. Я веру і ня веру. Уся Ліда гаворыць. Апошнія дажынкі і апошняя яго дарога. А за што яго ўбіраць? Нейкія гады могуць. Можа, гэта прыдумана? Хто знае…»
Блогер Пачобут таксама чуў такія байкі ў самой Лідзе.