Расійскі інфармацыйны наступ працягваецца
«Московский комсомолец», камэнтуючы сытуацыю вакол прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыіі, піша: «Экспэрты
Газэта таксама камэнтуе апошнія заявы беларускага прэзыдэнта наконт будаўніцтве АЭС: «Бацька наракаў і з нагоды лёсу будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі. Маўляў, мы можам у будаўніцтве станцыі абысьціся без удзелу расейцаў. Але пры тлумачэньні прычынаў зноў змахлярыў: „Так, мы працавалі з расейцамі, мы зыходзілі з таго, як яны паабяцалі. Яны настойліва патрабавалі ад нас, каб яны будавалі гэтую станцыю“. Кожны хоць трохі знаёмы з праблемай будаўніцтва АЭС у Беларусі ведае, што гэтую idee fix Лукашэнка доўга і настойліва прабіваў, уломваючы расейцаў даць крэдыт і паўдзельнічаць у будаўніцтве», — адзначае «Московский комсомолец».
«Вечерняя Москва», газэта ўраду Масквы, апублікавала артыкул «Хцівы бацька», дзе Аляксандар Лукашэнка абвінавачваецца ў жаданьні нажыцца на бедах расейцаў, якія абрынуліся на краіну гэтым летам: «Вядома, да прыкладу, што Лукашэнка праглынуў, не паморшчыўшыся, наш мільярд фактычна бязвыплатнай пазыкі, а на прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі не пайшоў. Цяпер прэзыдэнт Мядзьведзеў адкрыта кажа пра тое, што Лукашэнка парушыў дадзенае слова. А беларускі бацька як ні ў чым не бывала сьцьвярджае, што яго тады няправільна зразумелі. Цяпер у Маскве гатовыя апублікаваць стэнаграмы перамоваў у рамках АДКБ, каб вывесьці крывадушнага бацьку на чыстую ваду. Але такая публікацыя наўрад ці зробіць на былога зампаліта моцнае ўражаньне. Грошы ж атрыманыя і ўжо патрачаныя. І патрабуецца яшчэ. А дзе ўзяць? І тут нашы пажары, засуха, неўраджай. І Лукашэнка ажывіўся, адчуўшы новую базарную кан’юнктуру».
На думку «Вечерней Москвы», сэнс заяваў Лукашэнкі такі: «У Расеі неўраджай, а значыць, мы павінны скарыстацца сытуацыяй і пастарацца атрымаць максымальны прыбытак. Устаноўка прама ў стылі цяперашняй саюзнай дзяржавы… Зразумела, што на захад ад Берасьця ў яго знойдуцца ўдзячныя гледачы. Але тыя гледачы, вось бяда, аддаюць перавагу таму, каб глядзець новае шоў на халяву. А грошы бацьку патрэбныя пазарэз».
У жаданьні нажыцца на пажарах у Расеі Лукашэнку абвінавачвае і газэта «Известия»: «Лукашэнка, падобна айчынным спэкулянтам, таксама вырашыў не згубіць шанец нажыцца на расейскім неўраджаі. Беларускія аграпрадпрыемствы ўжо атрымалі ўказаньне прадаваць у Расею толькі малако і мяса, а камбікорм і муку прытрымаць і адпускаць у абмежаванай колькасьці. Збожжа ж і зусім распараджэньнем Лукашэнкі стане прадметам гандлю толькі ў выключных выпадках», — адзначае выданьне.
Тэму разьвівае «Голас Расеі»: «Беларускі кіраўнік вырашыў яшчэ раз даказаць Расеі, што зь ім кашы не зварыць. Па крайняй меры, бясплатна. Масква ўжо дастаткова сытая дружалюбнасьцю Лукашэнкі. Але зараз ён прапануе гэтую дружалюбнасьць яшчэ і за вялікую плату. Прычым, зразумела, што пажары ў Расеі — гэта зорны час яго ўяўленьняў пра прагматызм. Калі беларускія пажарныя, нараўне з калегамі з іншых краінаў СНД і ня толькі, выправіліся ратаваць Расею ад агню, гэта было салідарна. Калі беларускія тэлеканалы сталі параўноўваць беларускіх пажарнікаў з расейскімі, дэманстратыўна не на карысьць апошніх, гэта было натуральна. Калі Лукашэнка прапанаваў пажарамі скарыстацца — гэта стала ўжо выклікам. Хаця, на самой справе, ён толькі пацьвердзіў рэпутацыю гэтакага вясковага хітруна».
svaboda.org