Вялікая разводка
Хто служыў у Савецкай Арміі, той павінен памятаць, што самая фанабэрыстая нацыя — гэта маскоўцы. Усё ім было не так, навокал адны «фраера ушастые» ды «дярёвня». Масква і да гэтай пары зберагла такое стаўленне да сваіх суседзяў ды партнёраў. І краіны навокал лялечныя, і дэмакратыі там цацачныя, і жарсці там кіпяць правінцыйныя, і літаратура там бяззубая. На жаль, і ў нас у Беларусі шмат такіх, хто, дэманструючы абвостраны комплекс непаўнавартасці, са скрухай падтаквае: «Няма ў нас размаху, няма ў нас шырыні!» Сапраўды, «уничижение паче гордости». А ўсё гэта няпраўда. У нас усё ёсць. Ёсць свой прэзідэнт. Ён кіруе і гарантуе. Ёсць свае Узброеныя сілы. Яны маршыруюць. Там ёсць генералы. Генералы рапартуюць свайму Вярхоўнаму аб гатоўнасці пакласці ўсіх пад НАТАўскія танкі.
Ёсць у нас свае тэрарысты. Іх ловіць наша свая Кантора. Праўда, злавіць злыдняў нялёгка. Яны канспіруюцца, таму пакуль што ня знойдзены ні падрыўнікі з нейкай Беларускай вызвольнай арміі, ні зламыснікі, якія падарвалі нешта на свята 3 ліпеня. А ўсё таму, што яны (тэрарысты) баяцца і хаваюцца.
Апазіцыя у нас таксама ёсць. Яе ловіць міліцыя. Лавіць апазіцыянераў на зайздрасць лёгка. Амаль кожны апазіцыянер, як толькі ўбачыць міліцыянта, ужо здалёк пачынае крыць небараку брыдкімі словамі ды мацюкамі. Прычым крычыць на ўсю галаву, не саромеючыся парушаць «апшчэсьцьвенный парадак» . Апазіцыянеры нават падвучылі аднаго глуханямога хлопца выкрыкваць падрыўныя і нецэнзурныя лозунгі. Бедалага паддаўся на ўгаворы і атрымаў 15 сутак. Што ж, даводзіцца «прэсякаць».
А калі ёсць яшчэ не злоўленыя апазіцыянеры, значыць ёсць у нас і дэмакратыя.
І
хутка ў нас будуць прэзідэнцкія выбары. І ўсё ў нас будзеТак званая перадвыбарчая барацьба — гэта часіна светлых мрояў і поўнай свабоды. Кожны з адзіных ўжо бачыць сябе ў арэоле ўсенароднай любові і славы. Гэтыя мроі падмацоўваюцца «незалежнымі» сацыялагічнымі апытаннямі. Сацыёлагі людзі далікатныя, і засмучаць кліентаў не любяць, а таму кожны з адзіных кандыдатаў за свае грошы атрымлівае самыя аптымістычныя працэнты рэйтынгу. І млосна, і страшна, і так соладка шчыміць сэрца! Эх, каб дарвацца да свабодных выбараў! Але ж сфальсіфікуюць! У гэтым усе адзіныя, якія на дух не пераносяць адзін аднаго, цалкам адзінадушныя. Нават адзіны прэзідэнт прызнаў неяк, што мінулыя выбары і сапраўды сфальсіфікаваныя: ён даў загад занізіць колькасць атрыманых галасоў, каб не палохаць увесь свет процантамі, што зашкальвалі. (Праўда, міжволі ўзнікае думка пра медаль, які мае два бакі: калі па загадзе занізілі працэнты, дык можа па загадзе магчыма і завысіць?)
Перад выбарамі наступае поўная свабода слова. Усе ўдзельнікі выказваюць пра сваіх супаратаў усё што думаюць, ці нават збіраюцца падумаць. Адзіны прэзідэнт, напрыклад, ласкава велічае ўсіх адзіных
Канчаткова вынішчаецца праціўнік ціхім шэптам Ананіма: «Яны ж працуюць за…… грошы!» (патрэбную падрыўную арганізацыю ўставіць па ўласным жаданні). І зноў уступае хор: «За грошы, за грошы, за грошы!». Праўда ніводзін Ананім не параіў, як трэба ісці на выбары без грошай і хто і калі перамог такім безграшовым чынам.
Нядрэнна дзейнічае класіфікацыя, запушчаная тым жа Ананімам: гэты прамаскоўскі, той праеўрапейскі, а гэны праамерыканскі. Гэта насцярожвае і нават палохае людзей. Ліха іх ведае, можа і праўда там ЦРУ з жыдамасонамі! І трагічны прыпеў: «Здрада! здрада! здрада!»
Прэса ды
У выбаршчыкаў да адзіных маюцца пытанні. Аднак апрача праклёнаў на адрас «чаркі ды скваркі» і нейкіх няўцямных абяцанак наконт
А Разводка ідзе прымітыўна і проста. Навошта выдумляць веласіпеды ды закручваць розныя хітрамудрыя камбінацыі, калі выдатна працуе старажытны прынцып divide, так бы мовіць, et impera — падзяляй і пануй!
Так што ўсё ў нас ёсць, як «у бальшых». І хай маскоўцы не лезуць са сваімі парадамі. Нашыя апазіцыянеры не дурней за іхных- прайграюць і без ленінскіх «советов постороннего».
Якуб Лапатка, Хельсінкі