Сацыёлаг Вардамацкі: Арыентацыя беларусаў на Расею слабее, на Еўрасаюз – мацнее

Источник материала:  
10.08.2010 22:49 — Разное
Гэта вынікае з ліпеньскага апытаньня лябараторыі «Новак». Пра апошнія тэндэнцыі ў гэтым пытаньні распавёў у інтэрвію БелаПАН кіраўнік «Новака» прафэсар Андрэй Вардамацкі.

Вардамацкі: Ліпеньскі апытаньне пацьвердзіла ўпэўнены трэнд: у Беларусі адбылося вяртаньне грамадзкай сьвядомасьці да традыцыйнай бівэктарнасьці. Яна існавала да траўня 2004 году, тады арыентацыя на Расею і на Захад таксама была фактычна роўнай.

У траўні 2004 году, нагадаю, адбылося пашырэньне Эўразьвязу, і пачала ўзмацняцца арыентацыя беларусаў на Расею. Да студзеня 2010 г. гэты разрыў захоўваўся, а цяпер мы зафіксавалі няўхільнае паслабленьне арыентацыі на ўсходнюю суседку. Вось такая спэцыфіка ды ўнікальнасьць гістарычнага моманту: на фоне канфліктаў з суседзямі, нядаўняга газавага канфлікту з Расеяй арыентацыі беларусаў на ўсход і захад зноў зраўняліся.

Пытаньне, якое мы рэгулярна задаем рэспандэнтам, гучыць так: «На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепш жыць народу Беларусі — у Эўрапейскім Зьвязе або ў саюзе з Расеяй?».

Дык вось, у ліпені 2010 г. 42,5% апытаных назвалі Расею, 38,4% — ЭЗ. Яшчэ месяц назад, у чэрвені, гэтыя лічбы былі — 43,1% (Расія), 32,5% (ЕЗ).

— А нявызначаныя?

— Так, тут таксама цікава: да чэрвеня 2010 г. ішло павелічэньне колькасьці нявызначаных. Падзеньне арыентацыі на Расею не вяло да павялічэньня арыентацыі на Эўропу ў той жа ступені, адыход ад Расеі быў ня ў бок ЭЗ, але да нявызначаных. Але

пасьля чэрвеня адбылося інтэнсіўнае фармаваньне грамадзкай думкі менавіта ў пытаньні геапалітычнага выбару і колькасьць нявызначаных паменшылася. Прычым тыя, хто сыходзіў ад Расеі, зьмянялі арыентацыю на праэўрапейскую.

— Ці можна казаць, што вырашальную ролю тут адыграў газавы канфлікт?

— Гэта, безумоўна, важная падзея. З аднаго боку, яна вельмі шырока асьвятлялася ў СМІ, з другога — людзі бачылі сувязь паміж гэтым канфліктам і іх асабістым дабрабытам. Гэта не проста візыты важных чыноўнікаў, гэта падзея, якая мае непасрэднае дачыненьне да ўласнага кашальку.

Цікава, што аналягічная падзея — газавы канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай — не пацягнула за сабой сур’ёзных зрухаў у масавай сьвядомасьці ўкраінцаў. Прычына ж у тым, што ён не атрымаў такога інтэнсіўнага мэдыйнага асьвятленьня, як у Беларусі.

Сацыёлаг Вардамацкі: Арыентацыя беларусаў на Расею слабее, на Еўрасаюз – мацнее
Фота Юліі Дарашкевіч.

— Па сутнасьці, беларускія ўлады могуць праз дзяржаўныя СМІ эфэктыўна рабіць афіцыйны пункт гледжаньня грамадзкім

Беларусы ў масе сваёй выбіраюць адзіную інтэрпрэтацыю падзей і афіцыйны погляд.

меркаваньнем?

— Можна з упэўненасьцю казаць аб залежнасьці масавай сьвядомасьці ад СМІ, а ў выпадку з Беларусьсю гэта перш за ўсё дзяржаўныя СМІ. Беларусы ў масе сваёй выбіраюць адзіную інтэрпрэтацыю падзей і афіцыйны погляд. 88,6% назвалі сваёй крыніцай інфармацыі па газавым канфлікце беларускія тэлеканалы, 16,0% — беларускае радыё, 15,2% — дзяржаўную прэсу, 11,1% — інтэрнэт, 7,8% — калег і знаёмых, 4,3% — недзяржаўныя СМІ, 1,9% — тэлеканал «Эўраньюс».

Між тым, як паказвае наша дасьледаваньне, хаця беларускае грамадзкае меркаваньне і можна весьці, але яно ў пэўнай ступені незалежнае. Так, нягледзячы на тое, што большасьць апытаных атрымлівалі інфармацыю ад дзяржаўных тэлеканалаў, 34,8% не згодныя з інтэрпрэтацыяй, што вінаватая толькі Расея.

— Тыя, хто не згодны з афіцыйным пунктам гледжаньня, шукаюць альтэрнатыўнага?

— Ужо ў пытаньні і ёсьць асноўная праблема інфармацыйнай патрэбы беларусаў: так, людзям патрэбная альтэрнатыўны пункт гледжаньня, іншая інтэрпрэтацыя падзей, але гэты пошук нельга назваць актыўным.

На прыкладзе газавага канфлікту мы бачым, што сайты і «Эўраньюс» назвала сваімі каналамі інфармацыі невялікая колькасьць апытаных.

Зрэшты, ня варта ацэньваць інфармацыйнай вагі мэдыйнага каналу па непасрэдных выніках апытаньняў. Так, прачытаўшы навіны ў інтэрнэце, мы дзелімся інфармацыяй, перадаём яе сябрам, сваякам, калегам — і такім чынам навіна можа быць рэтрансьляваная вельмі шырока. Адзін чалавек, атрымаўшы інфармацыю з нізкарэйтынгавай крыніцы, але распаўсюдзіўшы яе сярод дзесяткаў людзей, можа стаць крыніцай інфармацыйных хваляў, ад яго разыходзяцца інфармацыйныя колы.

— Ці бачная залежнасьць геапалітычнага выбару ад адукацыі?

— І тут ёсьць два зрухі. Па-першае, у грамадзянскім сэнсе:

з ростам адукаванасьці мы назіраем рост значэньня агульнаграмадзянскіх і дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Другі зрух — прафэсійна-тэхнічны, узмацненьне арыентацыі чалавека на высокатэхналягічныя прадукты і тэхналёгіі, якія ў большай ступені знаходзяцца на Захадзе.

Але гэта сярэднестатыстычныя дадзеныя, больш падрабязны расклад могуць быць іншыя. Так, беларускі мэнталітэт характарызуецца і такімі супярэчнасьцямі, як спалучэньне нізкай грамадзянскай актыўнасьці і высокага прафэсійнага ўзроўню, прафэсійнай самарэалізацыі і адсутнасьці патрэбы ў актыўнай грамадзянскай пазыцыі.

Дарэчы, распаўсюджана меркаваньне, што Менск — адназначна праэўрапейскі горад. Але гэта ня так. У сталіцы дастаткова прадпрыемстваў, якія непасрэдна завязаныя на Расею, і вялікі працэнт менчукоў арыентаваны на ўсход. Ва ўсялякім выпадку, у ліпені 2009 года Менск быў адназначна прарасейскім.

— Ці можна прагназаваць, як будзе разьвівацца геапалітычны выбар беларусаў?

— Прагназаваць складана, бо вэктар грамадзкай думкі залежыць ад вельмі няпростага ўзаемадзеяньня шэрагу палітычных і эканамічных фактараў. Пры тым што ўжо даўно, як паказваюць сацапытаньні, юрыдычнае далучэньне да ўсходняй суседцы падтрымлівае вельмі невялікая доля беларусаў, нельга забываць аб моцнай мэнтальнай сувязі з Расеяй.

Пераарыентацыя ў бок аб’яднанай Эўропы магчымая, але пры адпаведнай мэдыйнай сытуацыі, а таксама ўзмацненьні эканамічнага ўзаемадзеяньня з ЭЗ.

Ёсьць красамоўная думка, выказаная ўдзельнікам аднаго з нашых дасьледаваньняў: эўрапейцамі мы станем, калі Эўропа будзе купляць нашы «МАЗы».

Падзяліцца навіной: 
Naviny.by, пераклад Svaboda.org

←Лёнданская вулічная палітыка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика