Лёнданская вулічная палітыка
Трошкі нефармальнага :)
Шпацыр па цэнтры суботняга Лёндана дазваляе стварыць уражаньне пра нечувальную для Масквы ці Менска палітычную актыўнасьць у брытанскай сталіцы.
Побач з Zimbabwe House, дзе мяшкае амбасада Зымбабвэ, штосуботу адбываецца шумная дэманстрацыя, на якой пара дзясяткаў зымбабвійскіх апазыцыянэраў сьпяваюць псальмы і заклікаюць да адстаўкі Робэрта Муґабэ.
Крыху далей, на Трафальгарскай плошчы, спачатку сустракае два пікеты іранскіх дысыдэнтаў, якія пратэстуюць супраць Махмуда Ахмадынэджада і палітычных рэпрэсій, трымаюць партрэты палітвязьняў.
На той жа самай плошчы, на яе супрацьлеглым баку — дэманстрацыя супраць пэдафіліі.
Увагу на ёй раптоўна прыцягнуў увагу сьцяг з… нашай старадаўняй літоўскай Пагоняй:група літоўцаў стаіць з транспарантамі, паводле якіх Літоўская рэспубліка пакрывае пэдафілаў (відавочна, адсылка да гісторыі Драсіса Кядзіса).
А на іншай вуліцы непадалёк, побач з India House пратэстуюць сэпаратысты з Джамму і Кашмір, паўночных рэгіёнаў Індыі.

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца

© Фота Алеся Чайчыца
Вось такое вось права на сходы, вось такая вось палітычная актыўнасьць міжнароднага размаху. І гэта не кажучы пра іншыя акцыі, кшталту пэрманэнтнага намётавага лягера нейкіх вечных левых хіпі-пацыфістаў перад будынкам парлямэнта.
Алесь Чайчыц