У Цэнтральным батанічным садзе праходзіць Дзень дурніцаў
05.08.2010 15:18
—
Разное
У межах акцыі арганізаваная выстава-кірмаш, дзе прадстаўлены розныя гатункі дурніц, а спецыялісты ЦБС кансультуюць аматараў прыроды і садаводаў адносна тонкасцяў вырошчвання гэтай культуры і лячэбных уласцівасцяў яе пладоў.
Фермеры з розных куткоў краіны прапануюць наведнікам ягады і саджанцы дурніц, расказваюць пра асаблівасці розных гатункаў. Дарэчы, высакарослыя садовыя дурніцы ў два разы саладзейшыя за дзікія і значна багацейшыя карыснымі рэчывамі. Як сцвярджаюць вучоныя, ягады дурніц тармозяць працэсы старэння і амалоджваюць арганізм, выводзяць з яго стронцый і кобальт.
Падзяліцца навіной:
Фота Таццяны Зяньковіч, БелаПАН.
Фота Таццяны Зяньковіч, БелаПАН.