Ратавальнікі луналі над натоўпам
Па праспекце Незалежнасці ад цырка да плошчы Перамогі 25 ліпеня прайшлі калоны спецыяльнай тэхнікі. Акрамя сучаснай тэхнікі, у парадзе таксама ўдзельнічалі старадаўнія ўзоры сродкаў пажаратушэння — конна-бочачны ход з конямі і помпава-лінейны ход.
Адразу пасля заканчэння парада ўся тэхніка размясцілася ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач у парку імя Горкага і выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Асабліва ў дзяцей. Яны з вялікай ахвотай лазілі па вялікім і прыгожым ратавальным аўтамабілям, мералі пажарныя шлемы і фатаграфаваліся з сабакамі-ратавальнікамі. А самыя рашучыя нават маглі паспрабаваць збіць мяч з брандспойта.

Пачалося свята ўрачыстым парадам.



У парадзе ўдзельнічалі і прадстаўнікі ратавальных службаў мінулых стагоддзяў.



Дзеці ахвотна карысталіся забаўкамі ратавальнікаў.

Каб пасядзець за стырном пажарнай машыны трэба было адстаяць чаргу.



Свята наведала і кіраўніцтва беларускага МНС.


Ратавальнікі луналі над натоўпам.

Кожны ахвотны мог ужыцца ў ролю змагара з пажарам.


Асабліва спадабаліся дзецям сабакі-ратавальнікі.

Дзень 25 ліпеня беларускія ратавальнікі абралі не выпадкова. Гісторыя прафесійнай пажарнай службы ў Беларусі пачынаецца з 25 ліпеня 1853 года, калі Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума, разгледзеўшы пытанне «Аб стварэнні пажарнай часці ў г. Мінску», зацвердзілі каштарыс расходаў на ўтрыманне пажарнай часці ў складзе 51 чалавека. У гэты ж час былі арганізаваны пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах.
Алесь Пілецкі