Спёка б'е рэкорды, але з панядзелка нас астудзяць Карпаты
Як паведамляе meteoinfo.by, у Віцебску 23 ліпеня было 34,7°C — гэта самая высокая тэмпература ў ліпені за 78 гадоў назіранняў.
У Сянно (Віцебская вобласць) учора было зафіксавана 34,5°C, што на 0,1°С вышэй за абсалютны рэкорд, устаноўлены тут днём раней за 66 гадоў назіранняў.
У Клічаве Магілёўскай вобласці паветра прагрэлася да 34,7°C — пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 53 гады назіранняў. Цяплей тут было толькі ў жніўні 1992 года (36,1°C).
Яшчэ ў двух гарадах Магілёўскай вобласці 23 ліпеня зафіксаваныя абсалютныя рэкорды ліпеня за 66 гадоў назіранняў: у Слаўгарадзе — 34,9°С і Касцюковічах — 35,8°С.
Упершыню за 67 гадоў назіранняў пабіты таксама тэмпературны рэкорд ліпеня ў Жлобіне (Гомельская вобласць), дзе ў пятніцу было 36,2°С. Больш высокая тэмпература тут назіралася толькі ў жніўні
У нядзелю, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў цёплым сектары цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам, таму ў многіх раёнах краіны захаваецца гарачае надвор’е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца на ўзроўні 16–22°С, днём 30–34°С. На поўдні гарачыня спадзе да 27–29°С.
У панядзелак, 26 ліпеня, з Карпат на паўднёвы захад Беларусі змесціцца халодны атмасферны фронт, які пачне павольна выціскаць гарачае субтрапічнае паветра на паўночны ўсход.
Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер
Як паведамлялася раней, жнівень сіноптыкі прагназуюць на 2–3 градусы халаднейшым за ліпень. «Ёсць верагоднасць, што з сярэдзіны першага тыдня жніўня гарачыня адступіць. Такі прагноз Гідраметцэнтр робіць у сувязі з узмацненнем цыкланічнай дзейнасці над Атлантыкай — цыклон будзе праштурхоўваць вільготнае паветра ўглыб кантынента», — паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава на
БелаПАН