У Мінску пачаліся вялікія зніжкі на спартовыя рэчы
Нарэшце крызіс прымусіў варушыцца беларускага прадаўца ды ісці насустрач пакупніку. У Мінску пачалася вялікая хваля зніжак і распродажаў фірмовай спартовай вопратк і абутку, а таксама г.зв. вопраткі і абутку для актыўнага адпачынку. Сярод уцэненых – тавары сусветнавядомых брэндаў: Adidas, Nike, Caterpiller, Columbia, Scetchers. Цэны зніжаныя не так як у мінулыя гады на 10‑20 адсоткаў, а адчувальна- на 30 і нават 50%.
Напрыклад якасныя фірмовыя боты-красоўкі можна купіць за 120-140 тысяч, а дэмісезонную куртку за 100 тысяч.
У фірмовых крамах нязвыкла людна: Нягледзячы на спёку, аматары брэндаў мераюць і купляюць тавары па адносна прывабных коштах. Яшчэ не прывыклыя да такіх акцыяў прадаўцы, не хаваючыся, распавядаюць пра тэрмін зніжак:
«Зніжкі ў нас. працягнуцца яшчэ ў жніўні, і пэўна, у верасні, ‑‑ кажа прадавачка спартовай крамы на праспекце «Делта‑Спорт». – І, цалкам верагодна, што цэны ўпадуць яшчэ. Хіба мы не можам гарантаваць, што застануцца хадавыя памеры».
Упроцівагу вялікім крамам, на рэчавых рынках і ў гандлёвых цэнтрах з маленькімі шапікамі зніжак амаль няма.
«Так, мы сезону зніжак мы не можам канкураваць з магазінамі, якія адначасова з’яўляюцца імпарцёрамі і нашымі пастаўшчыкамі, ‑‑ кажа прадавец з крамы на Камароўскім рынку, якая спецыялізуецца на абутковай марцы Merrel. – Аднак мы маем перавагу разнастайнасці: у нас цэны хоць і вышэйшыя, але мы маем усе памеры. І ў дадатак з намі можна патаргавацца».
ЛК