Пытанне павышэння тарыфаў на ЖКП пакуль не разглядаецца

Источник материала:  
22.07.2010 12:02 — Разное

У Беларусі пытанне аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі пакуль не разглядаецца, і ніякіх рашэнняў па гэтаму пытанню не прымалася. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Ліпень

Пры гэтым Мікалай Ліпень адзначыў, што згодна з Канцэпцыяй развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2015 года прадугледжваецца поўнае пакрыццё насельніцтвам затрат за жыллёва-камунальныя паслугі. «Цяпер насельніцтва аплачвае менш за 30 працэнтаў затрат на вытворчасць жыллёва-камунальных паслуг. Розніца кампенсуецца ў выглядзе субсідый і з бюджэту», — падкрэсліў намеснік міністра.

Гаворачы аб кошце жыллёва-камунальных паслуг, Мікалай Ліпень дадаў, што ў першую чаргу трэба зыходзіць з даходаў насельніцтва, «таму што можа атрымацца такая сітуацыя: тарыфы ўстаноўлены, а насельніцтва не зможа аплачваць гэтыя паслугі».

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Таможенном союзе ввоз физлицами наличных более $10 тыс. в эквиваленте необходимо декларировать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика