У чарнаскурай пары нарадзілася белая дачка

Источник материала:  
21.07.2010 11:02 — Разное
У Вялікабрытаніі ў чарнаскурай пары нарадзілася белае блакітнавокае дзіця. Лекары лічаць, што над бацькамі пажартавалі гены: «белы» ген можа хавацца пяць пакаленняў і толькі затым праявіцца.

У чарнаскурай пары нарадзілася белая дачка

Блакітнавокая і бялявая дзяўчынка нарадзілася ў сям’і Бенджаміна і Анжэлы Іхегбара. «Калі яна з’явілася на свет, мы проста сядзелі і глядзелі на яе», — кажа бацька. Ён прызнаўся, што калі ў першы раз убачыў немаўля, то не стрымаў воклічу здзіўлення і адразу заявіў, што гэта не яго дзіця. Аднак затым ён усё ж такі прызнаў сваяцтва. «Мая жонка верная мне, але нават калі б гэта было не так, то дзіця б выглядала па-іншаму», — пажартаваў Іхегбара.

«Яна проста цуд!», — дадае яго жонка. У пары ёсць яшчэ чарнаскурыя дачка і сын. Дзеці доўга не маглі прызвычаіцца да таго, што цяпер у іх ёсць белая сястрычка.

Лекары запэўніваюць, што дзіцё — не альбінос, яна цалкам здаровая. Проста ў некага з бацькоў быў ген белай скуры. Муж і жонка здзіўляліся — у іх няма ў родзе белых, самі яны пераехалі ў Вялікабрытанію з Нігерыі толькі пяць гадоў таму. Аднак медыкі запэўнілі іх, што ген можа драмаць пяць пакаленняў.

Раней лекары Вялікабрытаніі ўжо сутыкаліся з такімі выпадкамі. У 2006 годзе ў пары мулатаў Хордэр нарадзіліся дзяўчынкі-блізняты: адна — з карычневай скурай, а другая — з белай. Як кажуць дактары, верагоднасць такога — адна на мільён.

Падзяліцца навіной: 
АП, паводле газета.ru

←Іх барацьба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика