«Па-сапраўднаму страшны ўжо не Лукашэнка»
«Расейскія капіталісты і ваеншчына хутка знайшлі супольную мову з Лукашэнкам.
Знайшлі супольную мову, але не зракліся мараў пра поўны кантроль наднайперш нафтаперапрацоўкай, мэталюргіяй, хіміяй, а таксама транзытнымі камунікацыямі, і гэтая іхная ласасьць стварае заўсёдную небясьпеку таго, што яны, з уласьцівай сёньняшнім расейцам гарачнасьцю ў выбары сродкаў, захочуць паставіць замест Лукашэнкі прэзыдэнтам чалавека нашмат больш падатлівага і расейскага — нейкага, скажам, генэрала ці вядучага Радыё
А ізаляцыя беларускай культуры адбылася, бо тая несла, лічылі праектанты, палітычную пагрозу задуманай сыстэме звышэксплюатацыі і самаўладзьдзя, якое такую эксплюатацыю гарантуе — бо беларуская культура нясе пэўную гістарычную традыцыю свабоды і права, як і пэўныя геапалітычныя сымпатыі.
Але ў гэтым самым і драма беларускай апазыцыі.
Рэальнасьць сёньня такая, што зьмяніць Лукашэнку можа толькі нашмат большы марыянэтка Масквы, яшчэ больш цынічны й варожы нашым ідэалам.А значыць, што ёсьць пагроза ў другі раз трапіцца ў пастку 1994 году, калі, скіраваўшы ўсе сілы на барацьбу з Кебічам, беларуская правіца прывяла да ўлады непрадказальную сілу.
Цяпер зноў уся незайздросная моц беларускай культуры скіраваная на дыскрэдытацыю гэтага ўвасабленьня зла і беспрынцыпнасьці, гэтага сымбалю нашага нацыянальнага рабства — на калгаснага банапарта. Пры гэтым ігнаруецца той факт, што вал расейскае культуры і мэдыяў, што нясуць расейскі нацыяналізм і погляд на сьвет, цяпер настолькі магутны, што
Такі
найгоршы варыянт расейскай экспансіі ў Беларусь ужо стаў цалкам магчымы. Бо бліскуча ўдаецца нацкоўваць тых, чыя кааліцыя даўно магла б памяняць шлях разьвіцьця Беларусі — Лукашэнку і правую апазыцыю.Таму што зьмяніць Лукашэнку можа й… сам Лукашэнка, але ў якасьці беларускага варыянту Кучмы. Толькі дзеля гэтага ён мусіць выканаць некаторыя ўмовы».
10 гадоў мінула. Ці застаюцца тэзісы таго артыкула актуальнымі? Не. Краіна змянілася. Нацыянальная свядомасць умацавалася — гэта фіксуюць сацыёлагі. Згуртаваліся бюракратыя і палітычны клас, і нават сілавыя структуры запоўніліся выхадцамі з Беларусі. У дзяржапараце выраслі цікавыя гаспадарнікі і адміністратары —
За гэты час пагрозы незалежнасці былі адведзены, а Лукашэнка перастаў быць незаменным.
Больш не варта жыць учарашнім днём. Рабіць выгляд, што на дварэ па-ранейшаму 1993 або 2000 гады. Трэба асэнсоўваць сённяшнюю рэальнасць, зыходзячы з таго, што могуць прынесці краіне лукашэнкаўцы, а што — сілы, што выступаюць за еўрапейскую інтэграцыю Беларусі.
Барыс Тумар