Нядзеля стала самым гарачым днём лета ў Беларусі
19.07.2010 10:10
—
Разное
Максімальная тэмпература паветра дасягала 31-34 градусаў, а ў Гомельскай і месцамі ў Брэсцкай вобласці – 35-36 градусаў. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Самая высокая тэмпература паветра - плюс 35,6 градуса - зарэгістраваная на мэтэастанцыях «Кастрычнік» і «Васілевічы» ў Гомельскай вобласці. Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны былі перавышаныя максімальныя тэмпературы гэтага дня.
У сталіцы таксама ўстаноўлены рэкорд дня - плюс 32,9 градуса. Папярэдні рэкорд з тэмпературай 31,6 градуса адзначаўся ў гэты дзень у 2007 годзе.
Вольга Фядотава адзначыла, што абсалютны тэмпературны рэкорд ліпеня для Мінска складае плюс 35 градусаў, ён адзначаўся ў 1936 годзе. Такім чынам, абсалютны рэкорд не быў пабіты, але дасягнуты максімум тэмператур аднаго дня.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА