Пра што не варта пісаць у Vkontakte

Источник материала:  
19.07.2010 10:23 — Разное
Спіс тэмаў, якія лепей не закранаць у сацыяльных сетках.

Яўкі і паролі

Сацыяльныя сеткі выкарыстоўваюцца не толькі для зносін, але і для захоўвання і абмену сакрэтнымі дадзенымі. Прычым некаторыя карыстальнікі могуць выставіць на ўсеагульны агляд пароль і ад самой сацыяльнай сеткі. Таму асабліва наіўным раяць адразу ж змяніць пароль пасля таго, як ён трапіў у чыюсьці чужую скрыню.

Дзявочае прозвішча

Нельга не згадаць і пра кодавыя словы, якія выкарыстоўваюцца для аднаўлення забытага пароля. Не сакрэт, што самымі папулярнымі з кодавых пытанняў з’яўляюцца альбо дзявочае прозвішча маці, альбо нумар школы. Менавіта з гэтай прычыны карыстальнікаў, якія жадаюць даць пра сябе як мага больш інфармацыі, перасцерагаюць ад афішавання прозвішчаў сваякоў і нумароў навучальных установаў.

«Сцяна» ганьбы

Наступнымі ў спісе забароненых дзеянняў у сацыяльных сетках апынуліся публікацыі паведамленняў асабістага характару на так званай «сцяне». Не трэба забываць пра тое, што шэдэўры на «сцяне» бачыць не толькі атрымальнік, але і іншыя карыстальнікі. Таму перад тым як даслаць чарговае паведамленне правакацыйнага зместу, варта задумацца, ці не нашкодзіць яно адрасату.

Прынада для махляроў

Кантактныя дадзеныя, у прыватнасці адрас і тэлефон, таксама не варта пакідаць у адкрытым доступе. Памятайце, што зламыснікі ў любы момант могуць выкарыстаць гэтую інфармацыю ў незаконных мэтах, асабліва калі ведаюць, у які час вас не бывае дома.

Планы на вечар

Для абмеркавання планаў на вечар ці выходныя лепш выкарыстоўваць асабістую перапіску або ствараць закрытыя групы. Інакш інфармацыя пра маляўнічы ўік-энд можа быць выкарыстаная супраць вас саміх (глядзіце папярэдні пункт).

Беражыце свой кашалёк

Інфармацыя пра фінансавае становішча з’яўляецца, бадай, адной з самых сакрэтных. Ні ў якім разе нельга паведамляць пра памер вашага заробку і пра тое, дзе вы яго атрымліваеце і захоўвайце.

Вы і ваша праца

Пад грыфам сакрэтнасці павінная застацца і інфармацыя аб вашай арганізацыі. Адным з самых яркіх прыкладаў такога выпадку з’яўляецца гісторыя з кампаніяй Microsoft. Праз профілі супрацоўнікаў «кампутарнага гіганта» ў сацыяльнай сетцы Linkedin журналістам неаднаразова ўдавалася атрымаць звесткі пра разнастайныя навінкі ці планы кампаніі за некалькі месяцаў да іх афіцыйнага апублікавання.

Дзіцячыя фоты

Бяскрыўдныя на першы погляд фотаздымкі дзяцей насамрэч могуць стацца злым жартам для іх уладальніка. Па-першае, нельга забываць пра людзей, хворых на педафілію, а па-другое, інфармацыя аб тым, што дзіця застаецца дома адно, можа прывесці да наступстваў, апісаных вышэй.

Паляўнічыя на кампрамат

Інфармацыя з вашага профілю таксама можа быць выкарыстаная іншымі сэрвісамі і ў выніку накіраваная супраць вас. Існуе нямала кур’ёзных выпадкаў, калі чалавек, адпрасіўшыся з працы з прычыны кепскага самаадчування, замест кабінета стаматолага праводзіў час на якой-небудзь вечарынцы, а працадаўца выпадкова атрымліваў фота «цяжка хворага супрацоўніка».

Сам сабе вораг

Даверліва публікаваць інфармацыю пра сябе, спадзеючыся толькі толькі на тое, што наўрад ці хтосьці ўбачыць яе, акрамя самых блізкіх людзей, — памылка многіх карыстальнікаў. Памятайце, што большая частка дадаткаў да сацыяльных сетак прызначаная для доступу да канфідэнцыйнай інфармацыі.

Падзяліцца навіной: 
КаМ

←Нядзеля стала самым гарачым днём лета ў Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика