Бура зламала 300-гадовы дуб у Лошыцкім парку
17.07.2010 17:42
—
Разное
Загінуў талісман Лошыцкага парку ў Мінску. Заручальный дуб, што прастаяў тры сотні гадоў і не вытрымаў парываў ветру. Яшчэ ў выхадныя маладыя прыязджалі абдымаць шматвекавы дуб на шчасце.
Паводле вопісу гіганту было 190 гадоў, паводле кольцаў - усе трыста, а па легендзе -- 400. Ён перанёс катаклізмы, пажар і ... загінуў у шторм.
Але магчымасць папрасіць кахання, здароўя і натхнення засталася.
Работнікі Лошыцы плануюць прыбраць зламаную верхавіну, а стаўбур пакінуць.
Падзяліцца навіной:
naviny.by
naviny.by