Пачынаецца сезон зорных дажджоў
«Зорны» перыяд сёння, 17 жніўня, адкрывае метэорны паток Персеіды. Ён будзе бачны да 24 жніўня. Гэта найбольш значны і відовішчны метэорны дождж года. За гадзіну на бясхмарным небе можна ўбачыць да 100 яркіх метэарытаў.
Гэты паток штогод з’яўляецца з боку сузор’я Персея. Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай
Таксама ад 21 ліпеня да 30 жніўня назіраецца яшчэ адзін зоркапад —
Самымі зорнымі будуць ночы 30 ліпеня (максімум
Наступны сезон касмічных дажджоў адкрыецца для жыхароў Беларусі ў кастрычніку, але такога, як у жніўні, не будзе. Жнівень — самы зорны месяц у годзе. Увосень можна паназіраць патокі Арыяніды (максімум 22 кастрычніка — каля 15 метэарытаў у гадзіну), Леаніды (максімум 17–18 лістапада — 15 метэарытаў у гадзіну), зімой — Гемініды (максімум 13–14 снежня — каля 50 метэарытаў у гадзіну) .
БЕЛТА