«У КДБ ў мяне завёўся прыхільнік, які замест кветак пасылае мне позвы і матляе нервы...»

Источник материала:  
01.07.2010 — Разное
«У КДБ ў мяне завёўся прыхільнік, які замест кветак пасылае мне позвы і матляе нервы...»

Журналістку Марыну Коктыш дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе следчага Генпракуратуры Святланы Байковай. 


30 чэрвеня позву на допыт ей прынеслі дахаты.

Аднак большасць пытанняў, які задаваў старшы следчы 1-га аддзела Следчага упраўлення КДБ Павел Чарняўскі тычыліся ў асноўным не Байковай, а асабіста Марыны Коктыш і яе адносінаў з пэўнымі людзмі, у прыватнасці -- з адвакатам Байковай Міхаілам Волчакам.

Яшчэ перад пачатакам допыту следчы паведаміў, што ў КДБ уважліва чыталі публікацыі, якія з’яўляліся на старонках “Народнай Волі” пра Байкову.

“Павел Чарняўскі мне сказаў: маўляў, нічога асаблівага там няма, усё напісана вельмі карэктна, -- гаворыць Марына Коктыш. -- Таму мне ўвогуле не зразумела, якім чынам мяне хочуць прывязаць да справы Байковай і з чым звязаны мой тэрміновы допыт. Справа ў тым, што спачатку следчы хацеў запрасіць мяне на размову без позвы, але а дмовілася ад такога спаткання. А ён па тэлефоне пачаў казаць пра тое, што, маўляў, позва будзе ісці некалькі дзён. У рэшце рэшт, мне яе прынеслі дахаты.

У мяне нават не запыталі, ці знаёмая я з Байковай, ці размаўлялі мы з ёй, ці сустракаліся. У той жа час, следчага чамусьці цікавіла, дзе і калі я вучылася, як даўно працую, пра што мы размаўляе з адвакатам Міхаіла Волчакам, якія ў нас з ім адносіны, якую мэту ў стаўлю, калі пішу пра справу Байковай і гэтак далей. На большасць пытанняў я адмовілася адказваць, паколькі яны не мелі дачынення да справы, па якой мяне выклікалі, а датычыліся мяне і маіх знаёмых. З гэтай жа адмовілася і падпісваць паперу аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Пра якія матэрыялы следства гаворка, калі пытанні тычыліся мяне асабіста і маёй працы?

У мяне такое ўражанне, што ў КДБ ці ў структуры, якая курыруе дзейнасць праваахоўных органаў, у мяне з’явіўся нейкі таемны прыхільнік, які замест кошыкаў з кветкамі дасылае мне позвы на допыты і матляе нервовую сістэму... А калі без жартаў, то вельмі вельмі дзіўна, што такое быццам бы сурёзнае ведамства так несур’ёзна працуе...”.

Як паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», зараз жа адбываецца допыт журналісткі Хартыі-97 Наталлі Радзінай у пракуратуры г. Мінска.

Напярэдадні ёй патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзелу мінскай пракуратуры Віктар Фешчанка, які паведаміў, што Наталлю выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой справе. Паводле Фешчанкі, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, што Радзіна з’яўляецца адміністратарам сайта charter97.org».

Пакуль допыт не скончыцца, сайт «Хартыі» будзе аформлены адмысловым чынам.

Крынiца: Народная Воля

←Архітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика