Начны Манмартр
Брасаі жыў у Парыжы, быў чалавекам таленавітым, але схільным да заганнага жыцьця. Тым ня менш, будучы асобай творчай і «сваім» сярод багемы і начных «жыхароў», ён выкарыстаў сваю прысутнасьць у гэтым асяродзьдзі для фотатворчасьці і неўзабаве выдаў альбом пра начны Парыж, дзе паказаў прастытутак, сутэнэраў, наведнікаў дамоў цярпімасьці, хуліганаў, п’яніц, распутнікаў, бедных актораў, танцорак, усялякую разнашэрстную публіку з начных кавярняў, танцпляцовак, бардэляў і г. д., якую нармальныя людзі звычайна ня бачаць, бо ўся гэтая група людзей жыве і актывізуецца ноччу. Альбом заўважылі, ён стаў папулярным, і Брасаі набыў вядомасьць.
Канцэнтрацыя нечысьці, гэтак жа, як талентаў і мастацтва, увогуле была вельмі характэрнай для Парыжа ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзяў. Тут было, аднак, ня тое, што існавала, скажам, у Расеі і што апісваў Дастаеўскі. Расейцы (тыя, што траплялі ў Парыж) часам успрымалі парыскае дно ледзь ні як вышэйшы сьвет. Там ня мазалі нос гарчыцай «половому в трактире», не напіваліся «до мертвецкого состояния» і не раўлі «рубите дверь по мне», каб выйсьці на двор.
Трэба сказаць, што Брасаі паказаў сябе ў парыскім альбоме як сур’ёзны мастак. Яго здымкі — гэта творы сацыяльнага пляну, зьнятыя назіральна і тонка, без паталёгіі, без пустой экстравагантнасьці і нездаровага інтарэсу. Яго цікавілі людзі, тыпажы, тыповыя абставіны і карціны.
Фатаграфію «Начны Манмартр» (у розных выданьнях яна называласяТады я так і не зразумеў, што гэта за істота (у нас такія не вадзіліся). Пазьней я бачыў яшчэ два фотадублі гэтай асобы, зробленыя Брасаі. Параўнаўшы, можна заключыць, што на фатаграфіі ўсё ж жанчына. Гэта не містыфікацыя.
Цяпер, наглядзеўшыся на Захадзе на розных экзатычных людзей у фантастычных «адзеньнях», я ўспрымаю гэтую фатаграфію спакойна. Тыпаж, вядома, унікальны (і тыповы), вобраз востра выразны. Здаецца, у ім цэлы цёмны сьвет і пекла відаць у ім.Фота зроблена ў манеры рэальнай фатаграфіі і позірк — у аб’ектыў. Асоба сядзіць адна за столікам у начным кафэ з кілішкам алькаголю (паміж пальцаў цыгарэтка) і назірае, як яе здымаюць (паўтаруся, здымае «свой»). Калі б я здымаў, напрыклад, сацыяльнае кіно з карцінамі гарадзкога закулісься, то, калі ласка, — гатовы вобраз на ролю ўтрымальніцы бардэля (можа, яно так і на самай справе, Брасаі не паведамляў).
Па сёньняшніх рэаліях, сацыяльная палітра такога вобразу пашырылася. Ён ужо выйшаў з сутарэньняў, перасяліўся з ночы ў дзень і даўно пампуе «правы чалавека».
Зазначу яшчэ, што адлюстраваньне ў мастацтве багемы, вуліцы «паддашкаў» і «сутарэньняў» зьявілася найперш у імпрэсіяністаў (Эдгар Дэга, Анры
Паварот мастацтва да маргінальнай па сутнасьці тэмы дна меў свае станоўчыя дасягненьні, калі абапіраўся на гуманізм і сацыяльную пазыцыю мастакоў. Яны зьвярнулі ўвагу грамадзтва на лёсы адрынутых людзей, узбудзілі ў ім пачуцьцё віны і адказнасьці.
Але гэта быў толькі першы крок у разуменьні зачыненай тэмы. Назавём гэта крокам абстрактнай эстэтыкі і абстрактнага гуманізму.
Далейшы вопыт паказаў, што і багема, і сацыяльнае дно існуе (і будзе існаваць далей), незалежна ад сацыяльнага ўзроўню грамадзтва, бо зьяўляецца ня толькі сацыяльнай зьявай, але і вынікам сацыяльнага выбару, прадыктаванага схільнасьцямі чалавека. Прытым у багатых краінах (напрыклад, ЗША) схільнасьць зьяўляецца галоўнай прычынай (тут гэта трактуецца як свабода выбару).Пакінем у баку фальшывасьць такой квазідэмакратычнай тэзы і адзначым істотнае. Асяродзьдзе, адлюстраванае на фатаграфіях Брасаі, было паралельным сьветам людзкіх заганаў і заганных схільнасьцяў. Гэты сьвет жыў па сваіх няпісаных законах, амаль нідзе істотна не перасякаючыся з грамадзтвам у пляне ўплыву і стварэньня сацыяльных праблем. Гэта быў зачынены маргінальны сьвет, і грамадзкая супольнасьць не адчувала значнага дыскамфорту і пагрозы ад яго існаваньня.
Цяпер становішча зьмянілася. І
пасьляваенныя грамадзкія мэханізмы, і пазьнейшыя дактрыны дэмакратыі далі магчымасьць маральнаму «дну» выйсьці на паверхню і заявіць пра свае правы. Грамадзтва на Захадзе і ў Амэрыцы сутыкнулася з надзвычай агрэсіўнай і дэмагагічнай зьявай амаральнага і апантана антыхрысьціянскага накірунку.Гэтая зьява набыла сілу, калі (ізноў жа, скарыстаўшы мэханізмы дэмакратыі) дамаглася ператварэньня чалавечых заганаў у «чалавечыя правы» і, галоўнае, — у рынкавы тавар. Амаральнасьць выгадна прадаецца, яна ўключана ў бізнэс, які робіцца ўплывовай фінансавай і, адпаведна, палітычнай сілай; абсурдна зьмяняюцца законы і самыя юрыдычныя паняцьці; ідзе наступ на мастацтва і сродкі масавай інфармацыі, пранікненьне ў грамадзкія фонды, у сыстэму адукацыі і норавы.
Дэмакратычнае грамадзтва, адчыніўшы скрынку Пандоры, аказалася абсалютна не падрыхтаваным да вынікаў свайго дзеяньня, яно ня ў стане ня тое што змагацца з хваробай і направіць становішча, — яно ня ў стане яшчэ гэта нават асэнсаваць.На пачатку
Зянон Пазняк, радыё «Свабода»