Суша пра пераход на мову: «Каб барада адрасла, трошкі пахадзіць няголеным»
Алесь Суша, адзін з пачынальнікаў руху за незалежнасць. |
Я ніколі ня быў раўнадушны да беларускай мовы і пэрспэктываў Беларусі, як бы патасна гэта зараз ні гучала. І людзі, якія хадзілі ў Майстроўню, я адчуў, што гэта мае аднадумцы.
У маёй сям’і беларуская мова заўсёды шанавалася і я ад самага маленства ад бацькі чуў беларускую мову. Іншая рэч, што я вучыўся ў расейскай школе і там былі толькі ўрокі беларускай мовы.
А ў школьныя гады яно адчувалася, тая несправядлівасьць, якая чыніцца ў дачыненьні да беларускай мовы, але не было яшчэ дастаткова гарту, каб супрацьстаяць гэтай несправядлівасьці.А ў майстроўскія часы гэта ўжо было шмат лягчэй, таму што гэта ўжо кола людзей, гэта ўжо асяродак.
Але
беларуская мова, якая мною была вывучана са школы (і я наватІ дзеля гэтага я насамрэч шмат чытаў, выпісваў словы, выслоўі выпісваў. Карацей, трэба было, як адзін мой сябра казаў, каб барада адрасла, трошкі пахадзіць няголеным. Так казаў Віця Івашкевіч. Гэта ягонае самае ўлюбёнае выказваньне пра беларускую мову.
Калі хочаш загаварыць, памятай, каб адрасла барада, трэба трошкі пахадзіць няголенаму. Значыць, нейкі час размаўляць з памылкамі».Урывак з цыклу перадач Сяргея Дубаўца пра гісторыю «Маўстроўні» — першай незалежніцкай суполкі
Вострая Брама, радыё «Свабода»