Кастусёў: Пасля перамогі — НЭП
04.06.2010 11:41
—
Разное
На сайце Радыё «Свабода» адбылася онлайн-канферэнцыя з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым.
Пытанне: Уявім, што дэмакратыя перамагла. Што трэба рабіць новаму прэзідэнту адразу пасля выбараў? Якія першыя крокі, першыя законы?
Кастусёў: Першыя законы — гэта законы аб эканамічных свабодах. Накшталт НЭП у Расіі ў 20‑х гадах. Першыя крокі — гэта пошук інвестыцый для адраджэння эканомікі краіны, стварэнне спрыяльных умоваў для іх прыцягнення ў краіну, вяртанне нацыянальна‑дэмакратычных каштоўнасцяў, страчаных за гады існавання дыктатуры.