Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу ў Таджыкістан

Источник материала:  
04.06.2010 11:13 — Разное
Самалёт Іл‑76 авіякампаніі «Трансавіяэкспарт» з 32 тонамі гуманітарнага грузу на борце вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і ўзяў курс на сталіцу Таджыкістана Душанбе. Чакаецца, што ён прыбудзе туды прыкладна праз 5 гадзін.

Матэрыяльныя сродкі для гуманітарнай дапамогі, згодна з пастановай Саўміна, будуць выдзелены з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, які знаходзіцца ў падпарадкаванні МНС. Гуманітарны груз складаецца з паўшарсцяных коўдраў, кансерваў з тушанай ялавічыны, бляшанак згушчанага малака, цукру і гаспадарчага мыла. Агульны кошт грузу складае амаль Br500 млн.

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях і Міністэрству замежных спраў даручана правесці афармленне, забяспечыць суправаджэнне і перадачу гуманітарнай дапамогі Таджыкістану.

Як паведаміў журналістам намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандр Шамко,

гуманітарная дапамога Таджыкістану аказваецца ў сувязі з тым, што вясной гэтага года моцныя дажджы прывялі да паводкі, селяў і апоўзняў у розных раёнах краіны.

Стыхія прывяла да гібелі больш як 40 чалавек, разбураны каля 1,5 тыс. будынкаў, пашкоджаны сотні кіламетраў участкаў аўтамабільных дарог. «Беларусь з 1999 года ўжо чацвёрты раз накіроўвае гуманітарную дапамогу ў Таджыкістан. Груз запатрабаваны і неабходны», — адзначыў намеснік міністра.

Беларусь на працягу апошніх гадоў рэгулярна накіроўвае гуманітарныя грузы ў Таджыкістан. У 2008 годзе туды былі адпраўлены 2 дызельныя перасовачныя электрастанцыі, 5 тыс. паўшарсцяных коўдраў і 10 тыс. мясных кансерваў з тушанай ялавічынай (агульны кошт склаў больш за Br400 млн.). У 2009 годзе для пацярпелага ў выніку стыхійных бедстваў насельніцтва гэтай краіны Беларусь перадала гуманітарную дапамогу коштам Br324,4 млн. (коўдры, кансервы, бляшанкі згушчанага малака, цукар, мыла).


БЕЛТА

←Буря обрушилась минувшей ночью на Варшаву

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика