Трынаццаць — шчаслівая лічба
27.05.2010
—
Разное
Таленавітыя школьнікі і студэнты далучаюцца да навуковага супольніцтва
Міжнародны Алфёраўскі фонд падтрымкі адукацыі і навукі два гады таму створаны ў Беларусі. Пра яго значэнне мы гутарым з Анатолем Дастанкам, старшынёй праўлення фонду, акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І даўнім сябрам Жарэса Алфёрава.
— Анатоль Паўлавіч, вы лічыце, што талентам абавязкова трэба дапамагаць?
— Дапамагаць па магчымасці трэба ўсім. Але талент — з'ява рэдкая, вельмі далікатная. Таму і ставіцца да адораных людзей трэба па-асабліваму: для іх патрэбны пэўныя ўмовы. Адораныя дзеці нараджаюцца ў розных сем’ях, і вельмі важна памагчы таленту развіцца, не згубіцца ў віры жыццёвых праблем.
— Спачатку, здаецца, гаворка ішла толькі пра беларускае аддзяленне Алфёраўскага фонду, які працуе ў Санкт-Пецярбургу з 2001 года. Чаму ў Беларусі створаны практычна новы фонд Жарэса Алфёрава?
— Сапраўды, пры сваім Навукова-адукацыйным цэнтры ў Санкт-Пецярбургу Жарэс Іванавіч стварыў Алфёраўскі фонд. А той, што працуе ў Беларусі, завецца інакш: Міжнародны Алфёраўскі фонд падтрымкі адукацыі і навукі. Гэта рашэнне самога Жарэса Іванавіча, якога вельмі шмат звязвае з Беларуссю: ён тут нарадзіўся, з гэтай зямлі яго радавод, яго бацькі...
— Як адбіраеце стыпендыятаў?
— Фонд юрыдычна аформіўся ў 2008-м, і летась мы пачалі падбіраць кандыдатаў. Жарэс Іванавіч, як вядома, вучыўся ў свой час у гімназіі №1 г. Мінска, і мы найперш звярнуліся туды з просьбай адабраць таленавітых вучняў. Затым разаслалі лісты ў аддзелы адукацыі абласцей з такой жа просьбай. Атрымалі звесткі пра ўсіх, хто выяўляе цікавасць да навукі, удзельнічае ў алімпіядах, конкурсах. І адабралі, на наш погляд, самых вартых. Цяпер яны — стыпендыяты, выяўляюць асаблівую цікавасць да фізікі. Маем намер прыцягваць інтэлектуалаў да ўдзелу і ў іншых навуковых даследаваннях.
— Колькі цяпер стыпендыятаў у фонду?
— Сем школьнікаў з розных регіёнаў Беларусі і шэсць студэнтаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.
— Усяго трынаццаць. Шчаслівая для іх лічба. А што азначае: стыпендыят фонду? Матэрыяльнае заахвочванне ці яшчэ нейкія прывілеі?
— Штомесяц выплачваем стыпендыю: студэнтам з другога семестра, а школьнікам круглы год. Паводле статуту фонду мы можам выдаваць і прэміі студэнтам і навукоўцам да 35 гадоў за даклады на міжнародных канферэнцыях, прызнаныя лепшымі камісіямі, у склад якіх уваходзяць вядучыя навукоўцы свету. Так, напрыклад, адзін дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, даклад якога быў прызнаны лепшым, атрымаў прэмію ў памеры 1000 долараў ЗША. Мы да таго ж далучаем “алфёраўцаў” да навуковай эліты. Скажам, арганізавалі паездку вучняў і студэнтаў на сімпозіум па гетэраструктурах, прымеркаваны да 80-х угодкаў Жарэса Іванавіча ў Санкт-Пецярбург.
— Жарэс Іванавіч адзначаны прэстыжнымі прэміямі, абраны ганаровым доктарам і ўдзельнікам замежных акадэмій. Пэўна ж, плануеце адкрыццё філіялаў у іншых краінах?
— Мы гатовы да супрацоўніцтва з усімі, хто зацікаўлены ў падтрымцы маладых навуковых талентаў. Плануем, напрыклад, адкрыць філіял у Азербайджане, і дакументы ўжо ў рабоце. У бліжэйшай перспектыве — Украіна.
Іда Ганчаровіч