NASA прагназуе рэкордна спякотнае лета

Источник материала:  
23.05.2010 14:18 — Разное
Лета-2010 ў Еўропе стане рэкордна спякотным за ўсю сучасную гісторыю метэаназіранняў. З такім прагнозам выступілі навукоўцы з Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаваннях касмічнай прасторы (NASA).

«За апошнія 12 месяцаў сярэднесутачная тэмпература атмасферы Зямлі была самай высокай за ўсе папярэднія 130 гадоў, – паведаміў кіраўнік работ прафесар Джэймс Ханс. – А за студзень-красавік 2010 года тэмпература ўшчыльную наблізілася да абсалютных рэкордных паказчыкаў.

Матэматычныя мадэлі паказваюць, што тэмпература будзе расці ў наступныя месяцы, і ўсім нам ў Паўночным паўшар"і трэба перажыць самае спякотнае лета за ўсю гісторыю сучасных метэаралагічных назіранняў».

Паводле высноваў навукоўцаў, гарачае надвор"е з"яўляецца следствам змяненняў у руху цёплых цячэнняў Ціхага акіяна, якія спрыяюць узнікненню кліматычнага феномену, вядомага як «Эль-Ніньё». Сёлета Ціхі акіян выдзяляе значна больш цяпла, чым звычайна, што вядзе да разагрэву ніжніх слаёў атмасферы Зямлі.


gazeta.ru

←Зноў пра гомасэксуалізм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика