Зноў пра гомасэксуалізм
Вось надта не хацелася ў чарговы раз пісаць на
Але ж тое, што распавядаюць удзельнікі разагнанай дэманстрацыі, маўчаць ніяк не дазваляе:
З лукашыстамі ўсё зразумела і так, але ж уражвае, колькі тых каментароў у ЖЖ, дзе гэтыя нібыта кансерватары і нібыта апазіцыянеры пляскаюць у далоні перад АМАПам.
У некаторых людзей як быццам здарылася абвастрэнне стакгольмскага сіндрома: нарэшце знайшлі за што лізнуць бот, які ў парадку выключэння ўдарыў не іх, а кагось іншага.Ганьба.
Рэч не гэтулькі ў стаўленні да сэксуальных меншасцяў і іхнага прыватнага жыцця (якая нам да гэтага справа?), а проста ў павазе да іншых людзей, хай і адрозных ад нас.
Ніякай пагрозы грамадству яны самі па сабе не нясуць, а дляТолькі вось нешта падказвае, што камусьці куды цікавей паабражаць ЛГБТ і падэманстраваць тут сваю мужыцкасць і ўдалосць, чым пайсці паваланцёрстваваць да сіротаў у інтэрнат.
Адначасова пайшла і хваля рэпрэсій супраць бяскрыўднай быццам бы кампаніі «Гавары празду». Зразумейце: для ўладаў што геі, што маладафронтавец з
***
Пра гомасэксуалізм як такі я ўжо калісь выказваўся, і магу хіба што паўтарыцца:
***
Інтымнае жыцьцё чалавека — рэч вельмі прыватная і асабістая, і таму калі інтымнае жыцьцё некаторай часткі грамадзтва робіцца прадметам грамадзкай дыскусіі, аўтар гэтых радкоў лічыць сябе ў праве распавесьці
Аўтар гэтых радкоў лічыць сябе гетэрасэксуалам. Ён прытрымліваецца меркаваньня, што
Бог не здарма стварыў людзей жанчынамі і мужчынамі, і што працягненьне рода, якое натуральна можа адбывацца выключна праз кантакт мужчынскага і жаночага, яўляе сабою вялікі містычны акт, сымбалічнае ўвасабленьне дваічнага характара Космаса і нараджэньня Новага праз гэтае спалучэньне «інь» і «янь», мэтафарычных «зямлі» і «неба», «ночы» і «дня», «цотнага» і «няцотнага».Працягненьне рода аўтар лічыць адной з важных задачаў у, асабіста, сваім жыцьці, бо перад гэтым свой род працягнулі ўсе без выключэньня ягоныя продкі. Перадаць гэту своеасаблівую эстафэту з генаў, ведаў, досьведу і выхаваньня новым людзям ён лічыць пачэсным абавязкам кожнага мужчыны і кожнай жанчыны.
Пры гэтым, аўтар гэтых радкоў лічыць сябе хоць і правым, але лібэралам. А гэта азначае ня больш, чым тое, што ён ня лічыць, што мае права вырашаць за іншых дарослых і сьвядомых людзей, як яны павінны арганізоўваць сваё прыватнае жыцьцё і чым яны пры гэтым павінны кіравацца. І нават калі людзі хочуць ладзіць сваё прыватнае жыцьцё чынам, які радыкальна адрозьніваецца ад ідэалаў аўтара, гэта не зьяўляецца нагодай для абразаў і канфліктаў:
ці жывуць гэтыя людзі ў гармоніі з Космасам і адпаведнасьці з сваім пакліканьнем як Мужчыны ці Жанчыны, хай яны самі разьбіраюцца з Богам.Такое асабістае меркаваньне аўтара.
Больш за тое, аўтар лічыць, што
сэксуальная арыентацыя ня робіць чалавека дрэнным і небясьпечным для грамадзтва. Тым болей, што ўнёсак, які прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў робяць у жыцьцё чалавецтва, не абмяжоўваецца іхным нетрадыцыйным уладкаваньнем свайго прыватнага жыцьця.Аўтар любіць музыку Пятра Чайкоўскага, Фрэды Мэрк’юры і Элтана Джона, а Рудольфа Нурэева лічыць выбітным танцорам. Сярод прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў шмат праслаўленых актораў, музыкаў, мастакоў. Для некаторых гэтых людзей пераадоленьне комплексаў і прызнаньне, урэшце, сваёй нетрадыцыйнай арыентацыі, мабыць, паспрыяла раскрыцьцю творчага патэнцыяла, ці, можа, проста зрабіла іх больш шчасьлівымі людзьмі. Але чым гэта дрэнна? Каму гэта нашкодзіла?
Шматлікія з тых, хто не знаходзіць аргумэнтаў супраць права гомасэксуалістаў на прыватнае жыцьцё, рэалізуюць сваю гамафобію ў супраціўленьні па наступных пунктах: 1) Правядзеньне
1)
2) Чаму бы гомасэксуалістам ня даць магчымасьць гарантаваць свае правы датычна спадчыны, маёмасьці, сваяцтва і іншыя праз інстытут, аналягічны шлюбу? Чаму не аблегчыць людзям жыцьцё, хай гэтых людзей і параўнальна невялікая колькасьць у нашым грамадзтве? Нам шкада ці што? З чаго гэта некаторыя людзі так заклапочаныя на тэму, абы зрабіць жыцьцё сваім гомасэксуальным суайчыньнікам паскладаней?
3) Чаму не дазволіць гомасэксуальным парам усынаўляць дзяцей? Калі ў людзей зьяўляецца жаданьне дапамагчы сіротам, выхаваць іх, даць магчымасьць наведваць добрую школу, паступіць ва ўнівэрсытэт —
чаму трэба супрацьстаяць гэтаму жаданьню толькіПадкрэсьлю, зусім не абавязкова гэта дзіця само вырасьце гомасэксуалістам, бо ўсёж натура ёсьць натурай і сэксуальная арыентацыя (пагатоў традыцыйная, нармальная) вызначаецца прыродай у значна большай ступені, чым выхаваньнем. Тым болей, што найбольш верагоднымі альтэрнатывай усынаўленьню з боку гомасэксуалістаў зьяўляецца сучасны беларускі інтэрнат з галечай і амаль што адсутнасьцю пэрспэктываў, акрамя нізкаякаснай адукацыі ці крымінала. Аднаго з ста дзяцей, дай божа, усыновяць замежнкі — што добра для дзіцяці, але для Беларусі і беларускага грамадзтва такі чалавек будзе ўжо незваротна згублены.
Няўжо хай лепей чалавек вырасьце бандытам ці назаўжды зьедзе зь Беларусі, чым будзе проста талерантна ставіцца да сэкуальных меншасьцяў?
Увогуле, зважаючы на азначаныя у пачатку гэтага допіса ідэалы,
погляды гомасэксуалістаў, што імкнуцца да ўсынаўленьня сірот, суб’ектыўна выклікаюць у аўтара больш сымпатыі, чым погляды гетэрасэксуальных сьвядомых «чайлдфры»(з поглядамі расейскамоўных чайлдфры можна азнаёміцца тут — http://community.livejournal.com/ru_childfree). Хаця і чайлдфры, зразумела, маюць права самі вырашаць пытаньне наконт таго, ці жадаюць яны працягваць свой род. У дачыненьні да сэксуальных адносінаў, што маюць на мэце выключна фізычную асалоду, а не стварэньне сям’і і працягненьне рода, аўтар суб’ектыўна ня бачыць прынцыповай розьніцы, ці адбываецца яны паміж людзьмі розных палоў ці аднаго і таго ж пола.
Грамадзтва не павінна прымушаць гомасэксуалістаў ня быць гомасэксуалістамі і не павінна псаваць гэтым людзям жыцьцё
Яны павінны добра прадумваць маршруты
Усе павінны паважаць свабоду і правы іншых людзей, у тым ліку правы на прыватнае жыцьцё і на самавыраз. У тым ліку калі гэтыя іншыя людзі — гомасэксуалісты. Давайце ўсе будзем спакойна ставіцца адно да аднаго, нават калі не падзяляем погляды ці лад жыцьця. Напэўна, ад гэтага ўсім будзе лепей.
Алесь Чайчыц