Белкарт, Віза і Мастэркард — хто каго?
І не трэба, і выкінуць шкада
Нацыянальная сістэма «Белкарт» была створаны апошняй, але яе доля на рынку імкліва расце з дапамогай адміністрацыйных метадаў. Карткі «Белкарт» выдаюць як даважку да «візаўскіх» картак. Так, па стане на красавік 2010 года ў звароце знаходзілася 2 014 млн картак «Белкарт». Гэта больш за чвэрць ад агульнай колькасці. Год таму было менш за 10%. Да праграмы ўжо далучыліся 13 банкаў.
Неабходнасць яе стварэння¬ начальнік упраўлення агульнасістэм¬нага развіцця «Банкаўскага працэсін¬гавага цэнтра» Аляксандр Глушакоў тлумачыць так: «Плацяжы пры карыстанні міжнароднымі сістэмамі ідуць праз міжнародныя банкі, а Беларусь вымушана плаціць за гэта валютай».
Знешне беларуская картка не адрозніваецца нічым. Хіба надпіс на ёй зроблены кірыліцай, а не лацінкай. «НН» пісала, як нашыя чытачы дамагліся, каб на іх картках надпіс быў па‑беларуску, з «і», «ў» і апострафам.
Не замест, а разам
«МастэрКард»і «Віза» былі створаныя яшчэ ў 1960—1970‑я. Маючы на дзвюх 83% ад сусветнага абароту пластыкавых банкаўскіх картак, яны без праблем утрымліваюць лідэрскія пазіцыі і ў нашай краіне. Кампаніі адмаўляюцца называць свае долі на беларускім рынку. Застаецца толькі рабіць прагнозы.
Галоўная функцыянальная перавага абедзвюх сістэм у параўнанні з «Белкартам» — магчымасць разлічыцца па‑за межамі краіны. Яны, дарэчы, дазваляюць адкрываць рахунак у беларускіх рублях ці далярах. А ў выпадку з «Візай» яшчэ і ў еўра.
З іншага боку, усяго 1% ад усіх транзакцый, якія здзяйсняюцца беларускімі карткамі, прыходзяцца на замежжа. Беларусам прасцей выправіцца за мяжу з наяўнымі ў кішэні і не плаціць камісійны збор —2—4% ад здыманай сумы ў банкамаце.
А вось дзве ўзаемазамяняльныя карткі — даволі выгадная рэч. Беларусы знайшлі плюсы ў гэтай сітуацыі. Напрыклад, адну картку бярэ сабе муж, другую — жонка, што дазваляе карыстацца рахункам адначасова. Хоць па інструкцыях банкаў плацяжы могуць прымацца толькі ад уласніка карткі. Але на гэтую акалічнасць звычайна не звяртаюць увагу.
У дадатак, калі картка зламаецца ці згубіцца, можна часова карыстацца іншай.
Яўген Васількоў