Барыс Хамайда: «Нікога не варта вылучаць на гэтыя выбары»
15.05.2010 13:01
—
Разное
Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?
Апытваў Алесь Пілецкі
Барыс Хамайда, віцебскі дысідэнт: «Нікога не варта вылучаць на гэтыя выбары. У 1996 г. адбыўся канстытуцыйны пераварот. Было здзейсненае цяжкае злачынства. Таму я лічу, што патрэбен толькі байкот. Хто б там не вылучаўся на гэтыя выбары — гэта ўсё будзе несур’ёзная тусоўка. А ўдзел у гэтым фарсе — здрада Радзіме.
Мы можам вытрымаць толькі тады, калі будзем трымацца канстытуцыйнага ладу. Толькі тады нас пачнуць паважаць ва ўсім свеце».
Апытваў Алесь Пілецкі