Уладзімір Арлоў: «Цяпер можна толькі назапашваць нейкі досвед і капітал»
13.05.2010 16:57
—
Разное
Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?
Алесь Пілецкі
Уладзімір Арлоў: «Мяркую, што ўсе кандыдаты ў прэзідэнты цвяроза ацэньваюць шансы на перамогу і не надта збіраюцца выбіраць са сваіх шэрагаў адзінага прэтэндэнта. Бо цяпер можна толькі назапашваць нейкі досвед і капітал. Калі захочуць, то змогуць дамовіцца паміж сабой самі.
Я згодны з тымі, хто ў дадзены момант не бачыць неабходнасці ў адзіным кандыдаце».
Алесь Пілецкі