Конкурс для журналістаў на тэму «ЕС‑Беларусь 2010»
Конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння і падтрымкі прафесійнага асвятлення пытанняў, звязаных з развіццём адносінаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.
Намінацыі конкурсу:
1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял
(рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю).
2. Найлепшы аналітычны матэрыял
(артыкул дыскусійнага, аналітычнага або тлумачальнага характару).
3. Найлепшая фотапраца
(фатаграфія, фотарэпартаж).
Крытэры ацэнкі:
Адпаведнасць тэматыцы конкурсу;
•Арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);
Адпаведнасць прынцыпам падачы навін;
Арыгінальнасць;
Спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажаў);
Аўтарскі стыль.
Тры лепшыя працы ў кожнай намінацыі будуць адзначаныя прызамі:
I месца — ноўтбук,
II месца — абсталяванне для фота‑ ці відэаздымкі,
III месца — лічбавы дыктафон.
Парадак правядзення конкурсу
На конкурс прымаюцца журналісцкія працы на беларускай ці рускай мове, што з’явіліся ў СМІ з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2010 г. уключна. Апошні тэрмін прыёму прац на конкурс — 15 кастрычніка 2010 г. (па паштовым штампе).
Адзін аўтар можа падаць не больш за адну працу ў кожную з намінацый і не больш за тры працы ў трох намінацыях.
Працы, што падаюцца на конкурс, павінны быць выкананыя ў добрай тэхнічнай якасці (арыгінал публікацыі або копія). Аўдыё і відэа матэрыялы прымаюцца на лічбавых носьбітах (CD і іншыя). Онлайн публікацыі прадстаўляюцца ў раздрукаваным выглядзе з указаннем наўпроставай спасылкі на публікацыю ў сетцы Інтэрнет. Усе матэрыялы павінны ўтрымліваць дату выхаду публікацыі і павінны быць завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.
Аўтар таксама павінен падаць кароткую інфармацыю пра сябе, у тым ліку кантактныя звесткі.
Працы на конкурс прымаюцца пад подпіс або па пошце заказным лістом (з пазнакай «Конкурс для журналістаў») на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь.
Працы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу не вяртаюцца.
baj.by