У Гомельскай вобласці будуць развіваць прамысловую вытворчасць вінаграду
Паводле яе слоў, вінаградарства ў вобласці мае гістарычныя карані і цяпер плануецца яго адрадзіць. Карніцкая адзначыла, што беларускі вінаград у сувязі з кліматычнымі ўмовамі можна будзе выкарыстоўваць толькі для вытворчасці каньяку, паколькі ён не паспявае назапасіць неабходную колькасць цукру, каб ужываць яго для вырабу віна.
Сёлета ў выглядзе эксперыменту пасаджаны чатыры гектары вінаградніку ў саўгасе «Усход».
Вынікі можна будзе атрымаць праз тры‑чатыры гады, адзначыла прадстаўнік аблвыканкама.Як паведаміў сустаршыня кампаніі «Белвінгруп» (гандлёвая марка «Гарсія») Сяргей Цюшкевіч, на тэрыторыі гомельскага завода вінаградных він «Юбілейны» плануецца стварыць бізнес‑турыстычны цэнтр з дэгустацыйнай залай, закупіць дубовыя бочкі і вытрымліваць у іх віно, прымаць турыстаў і знаёміць іх з гісторыяй і тэхналогіяй вінаробства.
Цюшкевіч указаў на нязначную долю спажывання вінаградных він у Беларусі: у Мінску спажываецца 220 грамаў на чалавека ў месяц, у Гродзенскай вобласці — 140, у Мінскай і Гомельскай — каля 200 грамаў. У цэлым па краіне ў год спажываецца 40 млн. пляшак вінаграднага віна. Прадстаўнік кампаніі лічыць неабходным павялічваць у Беларусі культуру піцця, паступова зніжаць спажыванне гарэлкі і пладова‑ягадных він і павялічваць вытворчасць вінаградных.
Алена Германовіч, БелаПАН