Прагноз надвор’я на 13 мая
12.05.2010 16:08
—
Разное
У найбліжэйшыя суткі, 13 мая, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Папярэджанне аб гэтых негатыўных з’явах надвор’я Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па рэгіёнах краіны.
Вецер паўднёва‑ўсходні, ад 4 да 9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 10‑16 градусаў цяпла,
удзень будзе 18‑24 градусы вышэй за нуль.
БЕЛТА