Гены неандэртальцаў выяўлены ў сучасных людзей
Даследаванні паказалі, што да 4 працэнтаў сучасных жыхароў Еўразіі маюць гены, якія дасталіся ім у спадчыну ад неандэртальцаў. «Неандэртальцы поўнасцю не зніклі, яны прадаўжаюць жыць сярод нас у форме генетычнай спадчыннасці», — заявіў адзін з кіраўнікоў работ прафесар Свантэ Паава.
Адкрыццё зроблена ў выніку поўнай расшыфроўкі генетычнага кода неандэртальцаў і яго параўнання з кодам сучасных людзей.Неандэртальцы, якія разглядаюцца сучаснай навукай як тупіковая галіна развіцця чалавечага роду, насялялі Зямлю на працягу амаль 250 тыс. гадоў і вымерлі 24 тыс. гадоў таму. Доўгі час яны жылі побач з сучасным відам чалавека разумнага (homo sapiens), аднак, не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку апошняга, зніклі.
Навука лічыла, што продкі сучасных людзей і неандэртальцы, нягледзячы на сваю відавую блізкасць, ніколі не ўтваралі сумесных пар і сем’яў. Аднак цяпер гэты пункт гледжання пастаўлены пад сумненне.
БЕЛТА