На выходных пазносіла дахі
12.05.2010 10:11
—
Разное
На Гомельшчыне ў выхадныя паўсюдна прайшлі навальніцы, у асобных месцах з градам. Прыродная з’ява суправаджалася моцным ветрам.
Ірына Асташкевіч, Звязда
І калі ў большасці раёнаў яго хуткасць не перавышала 14 м/с, то ў Мазырскім, Чачэрскім, Рагачоўскім і Кармянскім дасягнула 15 м/с, што адносіцца да неспрыяльнай прыроднай з’явы, паведамілі ў Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Так, у вёсцы Ціхінічы Рагачоўскага раёна ветрам быў значна пашкоджаны дах жылога дома. А ў вёсках Енцы, Багданавічы і Хізаў Кармянскага раёна пацярпелі гаспадарчыя пабудовы — дзве фермы засталіся без дахаў, а вагавая — без навесу з дошак.
Ірына Асташкевіч, Звязда