Сарамлівага кітайца сем гадзін даставалі з ракі Янцзы
12.05.2010 10:14
—
Разное
Жыхар Кітая, які захрас у прыбярэжным іле, правёў у водах ракі Янцзы 11 гадзін. На працягу чатырох гадзін мужчына саромеўся паклікаць на дапамогу, а потым яго ўбачылі рыбакі.
Звязда
25‑гадовы Сяо Чэнь уначы пайшоў пакупацца. На ім былі доўгія штаны, а у руках ён нёс пакет з плаўкамі і мабільным тэлефонам. Мужчына прыняў ціну на вадзе за парослы травой астравок і праваліўся ў раку.
Сяо Чэнь не хацеў званіць выратавальнікам і клікаць на дапамогу, бо баяўся, што з яго будуць смяяцца. Толькі праз чатыры гадзіны яго заўважылі рыбакі, якія і выклікалі выратавальнікаў. Небараку даставалі з вады сем гадзін. Выратавальнікі сцвярджаюць, што маглі б справіцца значна хутчэй — за адну‑дзве гадзіны — каб мужчына згадзіўся зняць штаны, бо рабоце перашкаджала калашына, якая захрасла ў іле. Аднак Сяо Чэнь наадрэз адмовіўся раздзявацца пры выратавальніках.
Звязда