Сам-насам з пажарам
За мінулыя днi на Віцебшчыне адбылося некалькі няшчасных выпадкаў, вінаватымі аказаліся самі пацярпелыя.
Да прыкладу, бабуля, якой споўнілася 85 гадоў, забылася пра асцярожнасць, карыстаючыся запалкамі. Пакуль сын хадзіў у магазін, на ложку жанчыны загарэлася бялізна. На шчасце, бабуля змагла самастойна выйсці з хаты, з апёкамі жыхарка Гарадка дастаўлена ў бальніцу.
Менш пашанцавала пенсіянерцы з Віцебска, якая пакінула без нагляду ежу на газавай пліце. Ноччу яе, ужо нежывую, знайшла ўнучка. Сур’ёзныя апёкі атрымаў палачанін, які вырашыў заправіць паяльную лямпу і парушыў правілы бяспекі. Вартаўніка падраздзялення ДТСААФ даставіла ў бальніцу брыгада хуткай дапамогі прама з месца працы…
Па інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, з пачатку года на Віцебшчыне ўжо адбылося 518 пажараў, загінулі 64 чалавекі, у тым ліку двое дзетак.