З будоўлі АЭС спрабаваў скрасці 250 літраў саляркі

Источник материала:  
03.04.2014 — ЧП

Фота telegraf.by.

Машыніст аўтабетоннай помпы аднаго з прадпрыемстваў, на якім вядуць работы на стартавай пляцоўцы АЭС, хацеў скрасці каля 250 літраў саляркі, паведамляе БелаПАН.

Супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Астравецкага РАУС прадухілілі крадзеж дызпаліва.

Па інфармацыі старшага оперупаўнаважанага БЭЗ Астравецкага РАУС Аляксея Доўляша, цягам сакавіка падазраваны зэканоміў крыху больш за 250 літраў дызпаліва.

Ён зліў яго ў каністры і вывез за тэрыторыю будоўлі.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі органаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Ён распавёў, што скраў салярку не для продажу, а для запраўкі свайго аўтамабіля.

Узбуджаная крымінальная справа.

Стажора злавілі за крадзяжом выручкі ў краме

На Вілейшчыне жанчына ўдарыла нажом сужыцеля

←Лицеист из Шарковщинского района зверски пытал и убил приятеля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика