Падчас п’янкі смаргонца моцна збілі ў яго ж кватэры і пакінулі паміраць

Здарэнне адбылося 3 лютага каля 17.00 у Смаргоні.
П’янка са знаёмымі трагічна скончылася для 54-гадовага жыхара Смаргоні. Мужчыну моцна збілі ў яго ж кватэры і пакінулі паміраць. У паўпрытомным стане пацярпелага знайшоў таварыш, які зайшоў у госці пасля працы.
Як распавёў начальнік Смаргонскага РАУС Андрэй Рэзін, мужчыну адразу выклікалі “хуткую” і даставілі ў бальніцу, дзе зрабілі аперацыю. Аднак выратаваць пацярпелага не ўдалося.
Высветлілася, што яго жорстка збіў 21-гадовы сабутэльнік. Яны разам выпівалі ў кампаніі дзяўчыны, калі ў апошняй зазваніў тэлефон. У гэты час нецвярозы мужчына нешта мармытаў пра сваё, тым самым перашкаджаючы весці ёй размову. Жадаючы, каб сабутэльнік змоўк, хлопец некалькі разоў ударыў яго па твары, пасля чаго кінуў на падлогу і стаў біць нагамі.
Падчас размовы з міліцыяй падазраваны ў здзяйсненні злачынства малады чалавек быў настолькі п’яны, што заснуў. Відавочна, ён і не падазраваў пра тое, што на яго сумленні жыццё чалавека.
Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Фота 99px.ru.