У Мінскай вобласці ДАІ правярае кіроўцаў маршрутак
Ад 13 да 20 лютага ДАІ Мінскай вобласці праводзіць комплекс кантрольна-прафілактычных мерапрыемстваў “Міжгорад”.
Забяспечыць бяспеку дарожнага руху падчас перавозкі пасажыраў на міжгародніх маршрутах цяпер стала складана. Кіроўцы перавышаюць хуткасць, не выконваюць патрабаванні дарожных знакаў і разметкі, перавозяць больш пасажыраў, чым маюць месцаў, высаджваюць па-за абазначанымі прыпынкамі.
Таму ДАІ разам з транспартнай і падатковай інспекцыямі ўзмацняюць нагляд за кіроўцамі маршрутак. Для негалосных праверак прыцягнуць добраахвотныя дружыны, будуць выкарыстоўваць сродкі фота- і відэафіксацыі.
Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.
Фота Настассі РОЎДЫ.
Таксама:
Падчас п’янкі смаргонца моцна збілі ў яго ж кватэры і пакінулі паміраць