Дзве жанчыны расказвалі бабулі пра дэнамінацыю і, пакуль тая ўнікала, абакралі
03.12.2013
—
ЧП
Здарэнне адбылося на Вілейшчыне 29 лістапада. У той жа дзень узбудзілі крымінальную справу.
Жанчыны зайшлі ў хату да бабулі і прадставіліся “сацыяльнымі работнікамі”. Пачалі расказваць, што хутка адбудзецца дэнамінацыя і ці не хоча яна памяняць грошы.
Пакуль тая слухала, адна з жанчын скрала з-пад матраца гаспадыні дома тры мільёны рублёў.
– Не пускайце нікога ў хату, не праверыўшы дакументы, калі вам прадстаўляюцца сацыяльнымі ці яшчэ якімі работнікамі, – акцэнтуе ўвагунамеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Такія махляры прыходзяць з адмысловай мэтай: праверыць, ці ляжаць грошы ў шафе, пад матрацам ды ў іншых упадабаных месцах захоўвання грошай.
Настасся РОЎДА.
Фота s019.radikal.ru