За абяцанне быць ва ўпраўленні кааператыва заплацілі каля 130 мільёнаў рублёў
03.12.2013
—
ЧП
Як высветлілася, ніякага кааператыва не планавалася.
45-гадовы махляр паабяцаў чацвярым жыхарам месца ва ўпраўленні кааператыва, які ён быццам збіраўся стварыць. Двое з іх заплацілі па 30 мільёнаў рублёў, трэці – 2,6 тысячы долараў, а чацвёрты – 5 тысяч долараў.
Праз колькі часу стала вядома, што план па стварэнні кааператыва так і застаўся планам.
У панядзелак, 2 лістапада, узбудзілі крымінальную справу.
Пра выпадак распавёў намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык.
Настасся РОЎДА.
Фота facte.ru